Спорт

LoL, DOTA 2, Counter Strike: што будзе з кіберспортам у 2023 годзе? Вось тэндэнцыі

Незалежна ад таго, адрозніваеце вы split-push ад powerspike ці не, цяжка не заўважыць, як расце папулярнасць і ўплыў кіберспорту.

Фота: vecteezy.com

Сотні мільёнаў гульцоў і гледачоў па ўсім свеце, партнёрскія адносіны з такімі брэндамі, як Gucci, BMW, Coca-Cola, і нават уласны кіберспартовы чэмпіянат сумесна з Гульнямі Садружнасці ў Вялікабрытаніі — здаецца, што 2022-гі стаў яшчэ адным паспяховым годам для спаборніцкіх відэагульняў.

Для тых, хто ўсё яшчэ не ведае, кіберспорт — гэта цэлы шэраг розных відэагульняў, у якіх спаборнічаюць прафесіяналы па ўсім свеце. Мерапрыемствы часта ладзяцца на стадыёнах і транслююцца па тэлебачанні.

Паводле ацэнак, да 2025 года рынак кіберспорту вырасце да 1,9 млрд даляраў (каля 5,1 млрд рублёў).

«У пачатку 2022 года кампанія Savvy Gaming, якая падтрымліваецца ўрадам Саудаўскай Аравіі, купіла двух найбуйнейшых аператараў кіберспартовых турніраў у свеце — ESL і FaceIt. Я думаю, мы ўбачым, што гэта будзе адбывацца часцей і стане вялікай тэндэнцыяй у 2023 годзе», — тлумачыць Дамінік Сака, заснавальнік Esports News UK.

Здзелка склала 1,5 млрд даляраў (4,1 млрд рублёў), і гэта толькі пачатак: кампанія Savvy Gaming заявіла, што хоча інвеставаць 38 млрд даляраў, каб ператварыць Саудаўскую Аравію ў глабальны цэнтр кіберспорту да 2030 года.

Гэта, аднак, раскалола кіберспартыўную супольнасць: некаторыя віталі інвестыцыі як спосаб стымуляваць развіццё індустрыі, але пры гэтым падкрэслілі: некаторыя геймеры — ЛГБТК, і яны асцерагаюцца наведваць мерапрыемствы ў Саудаўскай Аравіі, а каманда Rocket League ўжо адмовілася браць удзел у мерапрыемствах у гэтай краіне летась.

Увогуле ў апошнія гады Саудаўскую Аравію абвінавачваюць у «спартыўным махлярстве» — інвеставанні вялікіх грошай у папулярны від спорту, напрыклад, у куплю футбольнага клуба «Ньюкасл» або арганізацыю новага гольф-туру «LIV Golf». Некаторыя кажуць, што гэта робіцца, каб адцягнуць увагу ад сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.

Культурная значнасць

Для Наз Алетаха, галоўнага кіраўніка кіберспартыўных гульняў «Ліга Легенд» (League of Legends, або LoL), ключ да росту ў 2023 годзе палягае ў тым, каб не забываць пра сваю асноўную фанацкую базу, адпраўляючыся на пошукі новай аўдыторыі.

На другім баку трава не заўсёды зелянейшая. Замест гэтага, па яе словах, неабходна ствараць кантэнт, які будзе прывычны для існуючай супольнасці і ў той жа час дасць іншым нагоду цікавіцца гэтым відам спорту.

«У цэнтры нашай увагі заўсёды будзе аўдыторыя, якая ўжо ёсць. Вядома, каб расці, мы таксама хочам знізіць бар'еры для ўваходу, мы хочам зрабіць спорт максімальна цікавым і даступным. Таму я б сказала, што наша другасная мэтавая аўдыторыя — гэта людзі, якія гуляюць у LoL, або ведаюць пра яе, але, магчыма, не прымаюць актыўнага ўдзелу ў кіберспартыўнай сферы», — тлумачыць Алетаха.

LoL пачынае свой 13-ты сезон у 2023 годзе і лічыцца адной з трох найбуйнейшых кіберспартыўных гульняў сумесна з DOTA 2 і Counter Strike. На сёлетнім чэмпіянаце свету па LoL гульцы змагаліся за частку прызавога фонду ў амаль 2 млн еўра.

Колькасць патэнцыйнай аўдыторыі LoL вельмі значная. Алетаха кажа, што гэта больш за 600 мільёнаў чалавек. Усё, што робіць Алетаха і яе каманда, накіравана на тое, каб зрабіць іх від спорту максімальна прывабным для гэтых людзей, таму што яны ўжо ведаюць сваю гульню, ведаюць правілы і сусвет.

Галоўны сродак ператварэння гэтага натоўпу ў больш адданых прыхільнікаў кіберспорту — штогадовы чэмпіянат свету, які Алетаха і яе каманда называе іх уласнай «Палярнай зоркай».

У 2022 годзе ў «Worlds», эквіваленце Суперкубка Лігі Легенд, выступаў вядомы спявак Lil nas X, і кіраўнік LoL сцвярджае, што менавіта гісторыі, якія ствараюцца такімі буйнымі падзеямі, як гэта, будуць працягваць яшчэ больш прыхільнікаў.

Паводле яе слоў, мэта, якая наўрад ці будзе дасягнута ў 2023 годзе, — зрабіць штогадовае мерапрыемства такім жа маштабным, як чэмпіянат свету па футболе, пра які гавораць не толькі дзеля самога турніру, але і таму, «што гэта проста такія культурна значныя моманты».

«Я думаю, што наступны крок для нас — гэта даць магчымасць гульцам паказаць сябе такімі, якія яны ёсць, і даць ім даведацца пра тое, у што яны вераць», — кажа Алетаха.

Дамінік Сака таксама згодны з тым, што правядзенне маштабных турніраў жыццёва важнае для росту кіберспорту ў 2023 годзе не толькі для LoL, але і для мноства іншых гульняў у індустрыі.

Алетаха ў сваю чаргу ўпэўненая ў развіцці кіберспорту незалежна ад таго, што прынясе 2023 год, таму што, па яе сцвярджэннях, правілы гульні змогуць памяняцца толькі пасля змены пакаленняў.

«Ідэя ў тым, што людзям падабаецца спорт, бо яны ведаюць правілы гульняў з дзяцінства, і таму, калі яны яго ўключаюць, ім не патрэбен падручнік — яны могуць проста атрымліваць асалоду. Так што, паколькі цяперашняе пакаленне заўзятараў прыцягвае ў гэта сваіх дзяцей, мы, без сумневу, чакаем, што прывабнасць гэтага віду спорту узрасце яшчэ больш».

У 2023 годзе ў Сінгапуры падчас летніх Алімпійскіх гульняў пройдзе тэставае кіберспартовае мерапрыемства. Гэта будуць чатыры дні змешаных фізічных і віртуальных спартыўных спаборніцтваў.

Аднак Сака не ў захапленні ад такога развіцця падзей. Ён сцвярджае, што Міжнародны алімпійскі камітэт робіць няправільна, калі займаецца папулярызацыяй кіберспорту і ігнаруе ўжо наяўныя фарматы такіх мерапрыемстваў, у якіх ужо ёсць папулярныя спаборніцкія сцэны і фанацкія базы, — як гэта было на Гульнях Садружнасці ў 2022 годзе.

Пакуль яны не ўлічаць гэта, ён не думае, што кіберспартыўная супольнасць будзе асэнсавана ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях.

Разглядаючы дэмаграфію прыхільнікаў кіберспорту і жаданне МАК зацікавіць моладзь Алімпіядай, Сака падкрэслівае, што Алімпіяда мае патрэбу ў кіберспорце больш, чым кіберспорт мае патрэбу ў Алімпійскіх гульнях.

Каментары

Украінцы ўзялі ў палон беларуса з Касцюковічаў, які ваяваў за Расію8

Украінцы ўзялі ў палон беларуса з Касцюковічаў, які ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь адкрывае пасольства ў Ватыкане3

Відэа маргінальнага пралукашэнкаўскага блогера Дзеда Барадзеда прызналі экстрэмісцкім1

11-класнікам у школе будуць «вельмі сур'ёзна» расказваць пра падзеі 2020 года10

Украіна размясціла на мяжы з Беларуссю банеры з адсылкай да Слуцкага паўстання ФОТАФАКТ18

Нетаньяху аддаў загад сваёй арміі атакаваць стратэгічныя аб'екты хусітаў1

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»3

Дэлегату КР Камісараву забаранілі падыходзіць бліжэй, чым на 100 метраў, да сваёй былой суседкі Пацёмкінай16

Прызналі «экстрэмісцкім» сайт Grodno.in, які раней змусіў прабачацца Бондараву2

На Гомельшчыне нехта выкінуў ката-сфінкса на двор з ляжанкай і кормам. Жывёліна загінула2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўзялі ў палон беларуса з Касцюковічаў, які ваяваў за Расію8

Украінцы ўзялі ў палон беларуса з Касцюковічаў, які ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →