Грамадства

«Нібыта прысутнічаў на спальванні людзей». Стыльскі згадвае, як хадзіў на суды ў Брэсце і ачоліў калону пратэстоўцаў

У інтэрв'ю «Ток» Юрый Стыльскі, лідар панк-рокавага гурта «Дай Дарогу!», распавёў пра брэсцкую «справу карагодаў». Яна закранула шмат каго з яго знаёмых. Музыкант згадаў таксама, як выпадкова ачоліў калону пратэстоўцаў на адным з маршаў.

Скрышот: ютуб-канал «Ток»

Калі судзілі людзей па «справе карагодаў», Стыльскі наведваў некаторыя паседжанні.

«Па-першае, я ніколі ў сваім жыцці на судах не быў. Мала таго, што мне быў цікавы сам судовы працэс, як усё гэта адбываецца, усе гэтыя памяшканні. Бо там [рашаўся] на самай справе лёс людзей — або ён туды, або сюды. І гэта такі працэс даволі вызначальны, — успамінае ён. —

Я хадзіў, глядзеў, натхняўся, але часам сыходзіў адтуль як выціснуты лімон, пабляднелы, які перажыў усе гэтыя хваляванні людзей, што за кратамі.

Для мяне гэта было на самай справе нейкае падвешванне, я нібыта прысутнічаў на спальванні людзей».

Пасля такіх судоў, расказвае Юрый, ён прыходзіў і сядзеў, не мог у сябе прыйсці. Думаў: што за трызненне? Крымінальны артыкул за тое, што чалавек пахадзіў недзе на скрыжаванні, яшчэ і не спыняў транспарт.

Юрый распавядае гісторыю знаёмага, які выпіў, ішоў міма таго самага карагода, за які пазней людзі атрымлівалі крыміналкі, і вырашыў да яго далучыцца, бо гэта выглядала весела. Цяпер ён зняволены.

Стыльскі згадаў і знакамітую гісторыю, калі ён ачоліў калону пратэстоўцаў у Брэсце летам 2020 года. Паводле яго, гэта адбылося цалкам выпадкова, калі ён праходзіў міма амаль пустой плошчы і сустрэў там дзяўчат-пратэстовак. Як усё гэта ператварылася ў цэлую пратэсную калону, Юрый і сам не ведае:

«Самае дзіўнае, вось у канцы ўсяго нашага хаджэння, калі мы па горадзе няхіла пагулялі, ля дома пачакалі супрацоўнікі, прынялі, пасадзілі і пытаюцца — што вы забылі на гэтай плошчы? Адказаў, што праходзіў міма і пабачыў людзей, пажадаў далучыцца, я чалавек народны, заўсёды з людзьмі, я супраць несправядлівасці. Кажу, мы там сталі і нас адтуль рэальна не выганялі, проста нас адтуль здзьмула, мне здаецца. Міма нас праходзілі атрады, усе ў чорных масках і экіпіроўках, з дубіналамі.

А мы стаім, і гэтыя бабы са мной: усё, зараз нас ужо будуць біць, куды бяжым? Адказаў, што не ведаю, пастаім, пакуль нас ніхто не чапае».

Фота: euroradio.fm

З усяго горада, успамінае Стыльскі, да іх далучаліся людзі — напэўна, дапамагала сарафаннае радыё. Юрый згадвае гэтую гісторыю як «з вобласці фантастыкі»:

«Нам кажуць — вы зараз [ідзіце] ўздоўж дарогі, з правага боку бліжэй да бальніцы, міма турнікетаў, і ўвалівайце з гэтай плошчы, бо яны акружылі яе, каб ніхто не трапіў унутр.

А я яшчэ кажу, маўляў, выносіць такі прыгожы сцяг уздоўж дарогі непрыгожа, мы яго скамячым. Вы нам адкрыйце лепш вароты і мы з пашанай выйдзем. У мяне было адчуванне, што я маю права на гэтыя словы. Мяне ніхто не затыкае, мяне ніхто не забівае, я лічу, што так правільна, і мне гэта дазваляюць. Значыць, я маю рацыю».

Пасля гэтага сілавік, з якім вёў перамовы Стыльскі, адышоў параіцца, ці адкрываць ім вароты, але рокер не стаў чакаць адказу і сам павёў калону з плошчы. Вароты ім нарэшце адчынілі.

Пазней, калі Юрыя затрымалі, сілавікі пыталіся ў яго, што стаіць за яго дзеяннямі, і беларус адказваў, што змагаўся з сатаной. Сатанізмам ён назваў дзейны ў Беларусі рэжым, заснаваны, паводле Стыльскага, на няпраўдзе, страху і грашах. Тыя ж яму нічога не адказвалі на гэтае меркаванне.

Cтыльскі, дарэчы, выпусціў новы трэк — «Экстрэміст».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Юрый Стыльскі — пра сустрэчу з дарослым сынам, алкаголь, грошы і голыя карціны

«Усе, хто раней быў па-за палітыкай, апынуліся ў гэтай палітыцы па вушы». Што адбываецца з беларускімі музычнымі гуртамі

«Смешна, проста тэатр крывых люстэрак». Стыльскі прайшоўся па беларусах, якія посцяць забаўляльны кантэнт у сацсетках

Каментары

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі6

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай не шкадуе ніякіх грошай, каб перакупіць тэхналагічныя таленты3

Хто той сабака, што бегаў па вяршыні піраміды Хеопса і праславіўся на ўвесь свет?4

Васіля Верамейчыка прызналі палітвязнем

Наталля Пяткевіч: Тыкток стаў нашай ядзернай зброяй27

Катэдж у Мінску з саўнай і басейнам прадаюць амаль за 400 тысяч даляраў5

Мінадукацыі зацвердзіла 10 «запаветаў» для школьнікаў і бацькоў10

Журналісты ацанілі, колькі ўкраінцаў загінула ў вайне з расіянамі20

Ціханоўская не будзе заклікаць беларусаў ісці на выбары і пратэставаць65

Міністр сувязі: 5G — гэта ўсяго толькі тэхналогія. Карыстальніку ўсё роўна, 5G, 6 або 47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі6

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →