Папулярны расійскі Z-канал выказаў сумневы ў псіхічным здароўі Азаронка
У канале на 250 тысяч падпісчыкаў з'явіўся відэафрагмент з апошняга выпуску «Таемныя спружыны палітыкі». Канал б’е трывогу наконт стану беларускіх саюзнікаў.
У цытаваным фрагменце Азаронак тужыць па забітым учора ў Маскве генерал-лейтэнанце Ігару Кірылаве і заклікае нябесныя кары на галовы тых, хто з гэтай нагоды цешыцца:
«Генерал — ён застаўся жывы. І абрыне з нябёс на вас такую хімічную зброю, што вашыя шкуркі аблупяцца, палезуць пухірамі, гной ваш ускіпіць і залье вашы глоткі, выпаўзуць вашы вочы і апошняе, што пабачаць яны — яркая ўспышка сонечнага святла. Гэта генерал Кірылаў усміхнецца».
Каментарый Alex Parker Returns да гэтага спічу кароткі:
«Навіны псіхіятрыі з Беларусі».
Азаронак заявіў, што пажар у Віцебску можа быць звязаны з «жаданнем разгайдаць Беларусь перад выбарамі»
«Не падайце духам, паручык Шпакоўскі». Як беларускія прапагандысты і аналітыкі рэагуюць на падзеі ў Сірыі
Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад
«Даляраў столькі, што хоць печку імі палі». Азаронак на камеру спаліў купюру ў 1 даляр
«Уціхамірцеся!» Азаронак кінуўся абараняць беларускія вуліцы ад Бондаравай. Але матывы ў яго свае
Каментары