Здарэнні11

Пільны рыэлтар у Мінску пераканаў пенсіянерку не прадаваць кватэру махлярам

Усё пачалося з тэлефанавання аб праверцы электронных лічыльнікаў.

У Мінску рыэлтар пераканаў пенсіянерку не прадаваць кватэру па парадзе махляроў. Падрабязнасці паведамілі ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама.

Адзначаецца, што на хатні тэлефон жыхаркі Партызанскага раёна патэлефанавалі невядомыя, прадставіўшыся супрацоўнікамі «Энергазбыту».

Яны папрасілі жанчыну даць асабістыя звесткі, якія патрэбныя для замены лічыльнікаў. Пенсіянерка прадыктавала свой нумар тэлефона, адрас месца жыхарства, а таксама серыю і нумар пашпарта.

Паралельна з гэтым мінчанцы ў месенджары паступіў званок нібыта ад міліцыянта. Ён сказаў, што пенсіянерка размаўляе па хатнім тэлефоне з ашуканцамі і пачаў патрабаваць спыніць з імі размову.

Пасля гэтага мужчына змог пераканаць пажылую мінчанку ў тым, што ашуканцы выставілі на продаж яе кватэру. Каб выправіць сітуацыю, аферыст раіў самастойна знайсці рыэлтара, а затым прадаць кватэру. Атрыманыя сродкі трэба было перавесці на бяспечны рахунак.

Пенсіянерка звязалася з агентам і дамовілася пра сустрэчу. Рыэлтар, пагутарыўшы з жанчынай, дапусціў, што яна магла прыняць рашэнне аб продажы кватэры па прычыне ціску з боку аферыстаў.

Спецыяліст парэкамендаваў пажылой мінчанцы ўсё расказаць блізкім людзям.

«Пасля размовы з роднымі жанчына зразумела, што ледзь не стала ахвярай падману і звярнулася ў міліцыю», — адзначылі ў міліцыі.

Каментары1

  • Ёсік
    20.12.2024
    А размаўляла б пеньсіянэрка па-беларуску, і не дайшла б справа да рыэлтара, бо тэлефануюць не беларусы. Наслухаўся ад іх і што толькі з расеі прыехаў ды ўзялі на працу (банк, служба бясьпекі), і дзяўчыну сьледчай забралі з расейскага вуза за выдатнае навучаньне, а адзін нешта пачаў спрабаваць па-ўкраінску. А самы выдатны кадр - супрацоўнік А1, фрылансер (зь Бельгіі), які потым пачаў істэрычна раўці, што ўжо мяне блакуе, а на заўвагу, што я на лайфе, так пачаў лаяцца, даўно такога не чуў.

Стала вядома афіцыйная прычына смерці Макея, Ашурка і Тарайкоўскага7

Стала вядома афіцыйная прычына смерці Макея, Ашурка і Тарайкоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Страта «Успенскага мяшка»: частка ўкраінскіх вайскоўцаў не змагла выйсці з акружэння

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам7

Мінскае «Дынама» прайграла пяць з шасці матчаў Лігі канферэнцый, разгромна саступіўшы ў апошнім ад грэкаў3

У Жыткавічах 14-гадовага юнака асудзілі на сем гадоў калоніі. За што?7

«Сірыя паказвае, што Расія не непераможная». Галоўная дыпламатка ЕС выказалася супраць перамоў на ўмовах Масквы1

«Справа не ў палітыцы». Стала вядома, чаму закрылася каталіцкая семінарыя ў Пінску1

Шрайбман расказаў, чаму закрылася яго ютуб-перадача на «Люстэрку»11

У Мінску следчыя і міліцыя на дзве гадзіны перакрылі праспект Незалежнасці4

«Людзі гінуць, а яму «цікава»… Д*****б». Украінскае кіраўніцтва пры каментаванні ініцыятыў Пуціна не падбірае слоў45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома афіцыйная прычына смерці Макея, Ашурка і Тарайкоўскага7

Стала вядома афіцыйная прычына смерці Макея, Ашурка і Тарайкоўскага

Галоўнае
Усе навіны →