Бразілія і Аргенціна ўжо найбліжэйшым часам абвесцяць аб пачатку працы над стварэннем агульнай валюты, піша Financial Times.
Па звестках выдання, першапачаткова ўвага будзе засяроджаная на тым, як новая валюта, якую Бразілія прапануе назваць sur (поўдзень), можа стымуляваць рэгіянальны гандаль і знізіць залежнасць ад даляра. Далучыцца да праекта прапануюць і іншым дзяржавам Лацінскай Амерыкі.
Новы валютны блок можа стаць другім па велічыні ў свеце пасля еўра.
Палітыкі Бразіліі і Аргенціны абмяркоўвалі ідэю стварэння адзінай валюты яшчэ ў 2019 годзе. Але тады Цэнтральны банк Бразіліі не падтрымаў гэту ініцыятыву.
Каментары