Галкіпер мінскага «Дынама» і зборнай Беларусі Фёдар Лапавухаў цікавы «Вальядаліду», які выступае ў іспанскім вышэйшым дывізіёне.
Як напісаў расійскі спецыяліст Анар Ібрагімаў, іспанцы прапануюць за Фёдара 200 тысяч даляраў, калі як «Дынама» хоча не менш за 500 тысяч.
У гэтым сезоне вышэйшай лігі Лапавухаў правёў за «Дынама» 27 матчаў, у якіх прапусціў 17 мячоў і 19 разоў пакідаў сваю браму «сухой».
«Вальядалід» у сезоне 2023-2024 вярнуўся ў Ла Лігу (вышэйшы дывізіён), але сёлета ідзе на апошнім месцы ў турнірнай табліцы. Клубам валодае знакаміты бразільскі форвард канца 1990-х — пачатку 2000-х Раналду («Зубасцік»).
Каментары