Судовы працэс пройдзе ў Мінскім абласным судзе. Пакуль невядома, будзе разглядацца яе справа ў закрытым, або адкрытым фармаце.
Наталля Дуліна абвінавачваецца па двух артыкулах:
ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці),
ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Наталлю Дуліну затрымалі 3 кастрычніка. Супраць яе заведзеная крымінальная справа па артыкуле за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (342 КК). Санкцыя артыкула прадугледжвае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Таксама на яе завялі яшчэ адну справу — па арт.361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), якая прадугледжвае да шасці гадоў пазбаўлення волі. Падставай для крымінальнага пераследу стала інтэрв'ю рэсурсу, які прызнаны ўладамі «экстрэмісцкім фармаваннем».
У 2022 годзе Наталлю Дуліну некалькі разоў затрымлівалі і падвяргалі адміністрацыйнаму арышту.
Каментары