Філосафа Мацкевіча перавялі з калоніі ў магілёўскую турму. Блізкія не ведаюць, на які тэрмін
Філасоф Уладзімір Мацкевіч адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі. Яму ўзмацнілі рэжым і перавялі ў магілёўскую турму №4. На які тэрмін, невядома, бо з ім няма сувязі.
Суд аб пераводзе Мацкевіча ў турму адбыўся 13 лютага на тэрыторыі калоніі. Ні адвакат, ні блізкія філосафа не змаглі трапіць на пасяджэнне.
Уладзімір Мацкевіч быў затрыманы 4 жніўня 2021 года. Яго асудзілі на 5 год калоніі па трох артыкулах — 342 (арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у іх), 368 (абраза Лукашэнкі), 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).
Каментары
[Выд.]