У Налібоцкай пушчы жывуць і множацца ўнікальныя дзікія коні ШМАТ ФОТА
У Рэспубліканскім ландшафтным заказніку «Налібоцкая пушча» жывуць сотні дзікіх тарпанападобных коней пароды конік, якіх у 2019 годзе на бязвыплатнай аснове перадалі заказніку Нідэрланды, піша БелТА. Коней вырашылі вярнуць туды, дзе яны жылі калісьці.
Мэта гэтага праекта — поўнае аднаўленне харчовага ланцужка, які існаваў раней. Прасцей кажучы, дзікія коні маюць выконваць ролю «газонакасілак» — падтрымліваць пашы ў высокапрадуктыўным стане і не даваць ім зарастаць. Гэта дазволіць забяспечваць зуброў, аленяў і іншых жывёл маладымі, сакавітымі і пажыўнымі кармамі.
Тарпанавідных коней катэгарычна нельга карміць, толькі ў суровыя зімы для іх дазваляецца нязначная прафілактычная падкормка.
Ёсць і яшчэ адна ўмова: беларускія ляснічыя не павінны змагацца з драпежнікамі і аказваць дзікім коням ветэрынарную дапамогу.
Каментары