Аляксандр Кабанаў расказаў пра сутычкі з Ціханоўскім, агента, які ледзь не сарваў збор подпісаў, і трэш у калоніі. Новы выпуск «Ток»
У вялікай гутарцы з народным рэпарцёрам Аляксандрам Кабанавым мы гаворым пра тое, калі Ціханоўскі вырашыў удзельнічаць у выбарах і ці мог ён быць праектам Масквы, як Кабанаў вылічыў агента ў атачэнні Святланы Ціханоўскай, каторы расказваў, што рыхтуюцца правакацыі і выбухі. Чаму Кабанаў пайшоў супраць сістэмы, калі ў свой час ён будаваў рэзідэнцыю Лукашэнкі ў Белавежскай пушчы, і як выглядае гэты самы «Прычал».
Кабанаў прайшоў праз самую жорсткую калонію Беларусі — наваполацкую. У інтэрв’ю ён распавядае пра суровыя парадкі гэтага месца, жахлівую экалогію, мясцовых дактароў, якіх Кабанаў называе садыстамі. Апісвае розных сукамернікаў: забойцу-стукача і майстра спорту па шахматах. Згадвае, як яго камеры ўдалося абараніць Віктара Куўшынава, якога хацелі кінуць гніць у карцары, і сустрэчу з Віктарам Бабарыкам, якога Кабанаў параўноўвае з ледаколам.
Каментары