Грамадства3131

Сацыёлагі далі свежыя звесткі, каму беларусы давяраюць і ці гатовыя жыць без Расіі

Такія даныя атрыманы ў выніку апытання гарадскога насельніцтва, якое нядаўна правёў Chatham House (Каралеўскі інстытут міжнародных адносін — брытанскі аналітычны цэнтр у галіне міжнародных адносін).

Чатыры групы спажывання навін

З-за палітычнай сітуацыі правесці паўнавартаснае анкетаванне ў Беларусі зараз немагчыма, таму даследчыкі арганізавалі інтэрнэт-інтэрв'ю. Па гэтай прычыне выбарка абмежаваная не толькі гарадскім насельніцтвам, але і звужана да карыстальнікаў інтэрнэту.

Кожны пяты з апытаных атрымлівае навіны з недзяржаўных СМІ, кожны трэці (35 працэнтаў) аддае перавагу дзяржаўным. Кожны чацвёрты імкнецца праглядаць абодва сегменты медыяпрасторы. Цікава, што кожны пяты апытаны не цікавіцца навінамі, праглядае праграмы навін і сайты радзей чым раз на тыдзень.

Такім чынам, незалежныя СМІ могуць разлічваць на тое, што іх інфармацыя дойдзе да кожнага другога гарадскога жыхара, а вось інфармацыя дзяржаўных СМІ — да двух чалавек з трох.

Нягледзячы на хуткі рост інтэрнэт-спажывання, беларусы атрымліваюць навіны ў першую чаргу з беларускіх і расійскіх тэлеканалаў. Прычым іх аўдыторыя амаль аднолькавая па колькасці.

Расійскія каналы штодзённа ці часцей глядзіць 34 працэнты апытаных, беларускія — 32. Узровень даверу да іх (адказ — поўнасцю ці хутчэй давяраю) знаходзіцца на ўзроўні 40 працэнтаў для абодвух.

Незалежныя беларускія інтэрнэт-СМІ («Наша Ніва», «Зеркало», «Еўрарадыё», «Радыё Свабода», «Белсат») з такой жа частатой праглядае кожны пяты. Узровень даверу да іх складае 27 працэнтаў.

Пры аднолькавым узроўні даверу да расійскіх і беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў у беларусаў большы недавер да сваіх, чым да расійскіх (адпаведна 34 і 29 працэнтаў апытаных). Незалежным беларускім інтэрнэт-СМІ не давяраюць 25 працэнтаў апытаных.

Узровень даверу розных аўдыторый да СМІ

Даследаванне паказала, што беларускае грамадства чакае рэформаў. За іх выказалася 59 працэнтаў апытаных. Толькі 15 працэнтаў лічыць, што яны ці непатрэбныя ўвогуле, ці хутчэй не патрэбныя.

Меркаванне апытаных аб неабходнасці рэформаў

За хуткія рэформы выступае кожны дзясяты. Столькі ж выступае за зніжэнне ролі дзяржавы ва ўсіх сферах. За рэформы толькі ў асобных сферах выказаўся кожны пяты. Паступовыя і ва ўсіх сферах рэформы падтрымлівае кожны другі.

Амаль 60 працэнтаў рэспандэнтаў лічыць, што рэформы павінны быць накіраваныя ці на памяншэнне, ці на павышэнне ўдзелу дзяржавы ў залежнасці ад галіны.

Тры чалавекі з чатырох (74 працэнты) лічаць, што на сярэднюю беларускую пенсію немагчыма годна пражыць.

Два чалавекі з трох (65 працэнтаў) — што ў Беларусі зашмат чыноўнікаў і дзяржаўных структур.

Пры гэтым амаль кожны другі (45 працэнтаў) лічыць, што большасць чыноўнікаў, у тым ліку высокапастаўленых, — некампетэнтная.

Больш за палову (56 працэнтаў), што ў краіне вельмі высокія падаткі.

Амаль столькі ж (52 працэнты) прытрымліваецца меркавання, што большая частка грошай ідзе ў Мінск, а абласным і асабліва раённым гарадам застаецца мала сродкаў.

Апытанне паказала, што беларусы не давяраюць дзяржаве. Кожны другі гарадскі жыхар лічыць, што «просты чалавек ў Беларусі не абаронены ад самавольства ўлад».

Два чалавекі з трох не вераць у афіцыйную статыстыку смяротнасці ад каранавіруса.

У той жа час амаль кожны чацвёрты (23 працэнты) падтрымлівае вымушаныя, не заўсёды папулярныя дзеянні дзяржавы, як павышэнне пенсійнага ўзросту, скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ці павышэнне падаткаў.

Тры з пяці апытаных гараджан лічаць, што ў беларускіх школах даюць добрую адукацыю, а два з пяці, што сістэма адукацыі ў Беларусі працуе лепш, чым у суседніх краінах.

Палова рэспандэнтаў прытрымліваецца меркавання, што дзяржава дастаткова дапамагае шматдзетным сем'ям.

Каля паловы апытаных згодна з меркаваннем, што пасля выбараў з'ехала шмат таленавітых людзей.

Кожны чацвёрты лічыць, што ні ва ўлады, ні ў апазіцыі няма бачання будучага краіны.

Столькі ж выказалася супраць выкарыстання смяротнага пакарання ў Беларусі.

Больш за чвэрць апытаных (27 працэнтаў) выказала абыякавасць да таго, які сцяг будзе ў краіне. Толькі кожны шосты (16 працэнтаў) пагадзіўся з тым, каб беларуская мова была адзінай дзяржаўнай.

У замежнай палітыцы сярод апытаных папулярнай застаецца ўстаноўка на нейтралітэт. Дзве трэція выступаюць за тое, каб Беларусь мела аднолькава добрыя адносіны як з Захадам, так і з Усходам.

38 працэнтаў беларускіх гараджан лічаць, што Беларусь не выжыве без расійскай дапамогі. З гэтым меркаваннем не згодны 31 працэнт рэспандэнтаў.

Чытаць яшчэ:

Даныя новага даследавання па беларусах у Літве — нечаканыя высновы

«Сакрэтнае амерыканскае апытанне». Прэс-сакратар МЗС заявіў, што 70% беларусаў хочуць, каб краінай кіраваў Лукашэнка

Каментары31

  • Всё готово
    03.03.2023
    И это в городе.
    Почва, для поглощения Беларуси, сначала русским миром (судя по опросу, он уже тут), а потом Россией, подготовлена и унавожена.
    Будем гнить и погибать, унавоживая чужую землю, в окопах вместе с русскими и их русским миром.
  • BLR
    03.03.2023
    Пра якія вы там перамены, шаноўныя, баўбочыце  З апытаньня ў апытаньне адны і тыя лічбы, якія сведчаць выключна пра адно - гэты народ не мае розуму. Гэта сапраўды народ, насельніцтва.  
    Толькі смачна плюнуць на ўсе гэта.
    Нарабілі гаўна ў краіне ў 2020, што зараз увогуле немагчыма нават больш/менш проста існаваць.
  • Беларус з Менску
    03.03.2023
    Не давяраю рускім і жыць з імі ня хочу!

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць дзеда Колі Лукашэнкі — былога вязня ГУЛАГа, асуджанага за дапамогу «бандэраўцам»15

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага8

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →