Беларуска прыдумала крынжовую цішотку пра Еўфрасінню Полацкую
Мастачка Алёна на сваёй старонцы ў інстаграме расказала асабістую гісторыю пра крыж Ефрасінні Полацкай, якая стала ідэяй для стварэння класнага мерчу, піша CityDog.io.
«Увогуле, гісторыя стварэння гэтага мерчу вельмі смешная і вясёлая, — дзеліцца мастачка. — Адбылася яна ў лістападаўскім Тбілісі, у той час шмат хто з расійскіх хлопцаў казаў, што яны беларусы, бо грузіны лепей ставіліся да беларусаў. Вось з такім хлопцам у нас аднойчы атрымаўся такі смешны дыялог:
— О-о-о, вы из Беларуси? Я тоже!
— А адкуль?
— Из Полоцка!
— Ведаеш крыж Еўфрасінні Полацкай?
— Что?
— Ну, крест Ефросинии Полоцкой знаешь же?
— Не, не знаю.
— Блін, ну гэта нейкі крынж атрымліваецца, што нехта з Полацка нічога не ведае пра крыж Еўфрасінні Полацкай».
У выніку гэтай гутаркі і нарадзілася ідэя мерчу з выявай крыжа, расказвае Алёна: «Такая гульня слоў — Еўфрасіння глядзіць, як вывозяць яе крыж, і адчувае крынж».
Чытайце таксама:
Каментары
О, правільна. Расейцы тупыя ніколі не малі сваёй мовы дык зараз пруць усё з амерыкі, а беларусы даядаюць тое што вылезла ззаду лінгвістычнай кішкі расейцаў. І яшчэ прыцмокваюць.