Меркаванні33

«Айцішнікі не бунтуюць, ну і хрэн з імі». Лібер пра Янчэўскага, Баграцова і Добкіна

У вялікай размове «Ток» адзін са стваральнікаў платформы «Голас» распавёў пра вядомых у ІТ людзей і патлумачыў матывацыю сваіх і чужых учынкаў.

Павел Либер в студии "ТОК"
Павел Лібер. Кадр з відэа ютуб-канала «ТОК»

Усевалад Янчэўскі. «Ён не перашкаджаў кіраўнікам кампаній жыць, а яны — яму»

Павел Лібер адзначае, што значнасць кіраўніка ПВТ трохі эфемерная, бо Парк — гэта аб'яднаўчы парасон, які стварае добрыя падатковыя ўмовы для кампаній. Адміністрацыя ПВТ не кіруе работай гэтых кампаній і асабліва не ўмешваецца ў яе. Асноўная задача — сачыць за тым, каб была дастаткова празрыстая справаздачнасць. 

«Таму з кіраўніком ПВТ нават кіраўнікі ІТ-кампаній, магчыма, не сустракаліся. Ён ім не перашкаджае жыць, яны — яму. І на гэтым далікатным балансе ўсё гэта і працуе. З пункту гледжання падрымкі ўсёй гэтай экасістэмы, гэта нармальная аперацыйная работа. Я лічу, што ён [Янчэўскі] абсалютна з ёй спраўляўся», — падкрэсліў Лібер.

Пры гэтым, як кажа Павел, роля кіраўніка абсалютна аперацыйная. «Я не бачыў ні да Янчэўскага, калі там быў Цапкала, ні пасля нейкіх стратэгічных зрухаў», — адзначае Лібер.

На думку Паўла, падчас пратэстаў Усевалад Янчэўскі, як і большасць чыноўнікаў, выбіраў, чый бок прыняць.

«І амаль усе чыноўнікі прынялі бок існуючага рэжыму, таму што для іх так было больш звыкла. Да таго ж яны дастаткова хутка згубілі надзею на перамогу мірных пратэстаў. Акрамя гэтага, як вядома з інсайдарскай інфармацыі, чыноўнікам добра «паездзіў па вушах» Лукашэнка. Ён прасіў застацца з ім, бо пратэсты ўсё роўна скончацца, як гэта было ў 2015-м, 2010-м. Пра іх ніхто не згадае. А вось жыццё сваё чыноўнікі могуць сапсаваць», — мяркуе айцішнік.

Планы Лукашэнкі адносна ПВТ

Калі ПВТ будзе перашкаджаць рэжыму, яго закрыюць заўтра, мяркуе Лібер.

«Апошнія 2,5 года зусім не ідзе размова аб аптымізацыі, стратэгічным планаванні, рашэнні, што рабіць з айцішнікамі. Задача іншая — зачысціць грамадства, выразаць усіх непажаданых. Стварыць умовы, пры якіх яны могуць існаваць. Трэба зразумець, што рабіць з Расіяй, якая прайграе. Гарызонт планавання — некалькі дзён.

І ў гэтах умовах ім зусім не да пытання лёсу ПВТ. Айцішнікі не бунтуюць, ну і хрэн з імі».

Максім Баграцоў. «Чалавек з лёгкім флёрам авантурнасці»

З Максімам Баграцовым, які на хвалі пратэстаў 2020 года сышоў з пасады старшага віцэ-прэзідэнта ЕПАМ, вярнуўся з ЗША у Беларусь і ўвайшоў у Каардынацыйную раду, Лібер знаёмы больш па працы. Характарызуе яго як узважанага, адказнага чалавека.

«Пры гэтым у ім заўсёды быў лёгкі флёр авантуры. Таму я спачатку здзівіўся, але здзіўленне хутка прайшло. Ён шчыры, адкрыты. І не дзіўна, што ён паспрабаваў дапамагчы», — лічыць Лібер.

На яго думку, Баграцоў сышоў з публічнай прасторы, таму што тую місію, якую ён спрабаваў зрабіць — наладзіць масткі паміж пратэстам і існуючым рэжымам, — цяпер нельга рэалізаваць, бо ўсё ператварылася ў абсалютна мёртвае поле.

«Яму няма чаго на гэтай прасторы рабіць. І тым больш, што ён быў у [Каардынацыйнай] радзе, якую абвясцілі экстрэмісцкай і пачалі затрымліваць удзельнікаў. Таму і ў Беларусі яму рабіць няма чаго. Бо яго могуць затрымаць. Той тып працы, які ён спрабаваў рабіць, цяпер не запатрабаваны», — тлумачыць Павел Лібер.

Як Добкін успрыняў сыход Лібера

Калі Павел Лібер абвясціў кіраўніку ЕПАМа Аркадзю Добкіну, што сыходзіць з кампаніі, то пачуў у адказ, што ён дарослы чалавек, які самастойна прымае рашэнні.

Павел адзначае: «Калі ты не збіраешся далей працягваць працаваць па сваёй ролі, то ты свабодны займацца чым хочаш. Таму што кампанія ЕПАМ да гэтага ніякіх адносін не мае. Адпаведна, твае асабістыя справы, праекты — безумоўна твае асабістыя».

Свой учынак ён тлумачыць наступным чынам: «Гэта быў час супернатхнення. І ты разумеў, калі ў цябе цяпер ёсць шанс чымсьці дапамагчы, нешта змяніць і табе дзеля гэтага неабходна звольніцца, нягледзячы на тое, што ты адпрацаваў 18 гадоў у кампаніі, то і чорт з ім».

Лібер не хвалюецца, што не знойдзе працу. Ён адзначае, што мае дастаткова разнастайны досвед і дастатковую колькасць прапаноў для таго, каб пайсці і працаваць зноў.

«За два з паловай года, калі я фармальна беспрацоўны, я атрымаў такую колькасць досведу, новых знаёмстваў, праектаў, што вельмі ўдзячны гэтаму досведу. І ў мяне няма ніякага шкадавання, што я сышоў з ЕПАМу», — падкрэсліваў Павел Лібер.

Глядзіце цалкам:

Каментары3

  • НеЛибер
    28.03.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Ў
    29.03.2023
    Лібер красунчык!
    праграма Голас дазволіла даказаць афіцыйна што лукашэнка праіграў , а народ (Ціханоўская) перамагла!
    гэта быў шаг наперад у параўнанні з прошлымі гадамі "байкотаў" і іншага!
  • Ў
    29.03.2023
    Толькі родную мову каб адказваць у інтэр'ўю мог бы і вывучыць!
    а то будуваць рускамоўную "Беларусь будучыні" такая сабе задума!


    Людзі, не саромеецеся размаўляць на трасянцы! гэта таксама нашае! ніколі ты добра мову не вывучыш, калі будзеш маўчаць, калі ня будзеш ей карыстацца! 

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе2

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктар водаканала патлумачыў, чаму асадак ад вады ў чайніку — гэта нармальна4

У СК расказалі, праз які месенджар часцей за ўсё падманваюць беларусаў1

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу20

У сталічным «Паўночным беразе» будуюць першы дзіцячы садок. Якім той будзе2

Бундэсвер: За крушэннем самалёта DHL у Літве можа стаяць Расія4

Даляр упершыню ўзяў планку 3,5 рубля, сёння падаражэўшы на шэсць капеек12

Сапраўдны палац прадаюць пад Мінскам. Плошча — пад тысячу квадратаў, цана — адпаведная8

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

Кандыдатам у прэзідэнты Грузіі ад кіроўнай партыі стаў былы футбаліст 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе2

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе

Галоўнае
Усе навіны →