Грамадства1010

Мінскія ўлады забаранілі праводзіць велікодныя службы каля закрытага Чырвонага касцёла

Улады Мінска адказалі адмовай на просьбу каталіцкай парафіі Святога Сымона і святой Алены дазволіць правесці велікодныя службы ў плябаніі і на прылеглай тэрыторыі Чырвонага касцёла, закрытага ўжо больш за паўгода. Просьбу расцанілі як заяўку на масавае мерапрыемства.

Чырвоны касцёл пасля закрыцця ўладамі
Чырвоны касцёл пасля закрыцця ўладамі. Фота з сацсетак

«Мы звярталіся да ўладаў з просьбай дазволіць Богаслужэнні на Велікодныя ўрачыстасці, аднак атрымалі адказ — нельга. Вось такое «пасхальнае віншаванне». Працягваем далей з вераю маліцца ў інтэнцыі вяртання святыні вернікам і аднаўленні парафіяльнага жыцця. А Хрысту, Які ёсць праўдай і справядлівасцю, даручаем усіх, хто прымае рашэнні», — гаворыцца ў паведамленні касцельнага камітэта.

Там адзначылі, што сёлета «Велікодныя святы для нашай парафіі асаблівыя. Маем нагоду бліжэй дакрануцца і перажыць знявагі, адкінутасць і боль нашага Збаўцы».

«На вялікі жаль, наша святыня да гэтага часу зачыненая. Чырвоны касцёл, які ў пасхальныя дні з малітвай напаўнялі тысячы вернікаў, цяпер пусты. Наш Збавіцель, Які прыняў страшэнныя пакуты за ўсіх людзей, імі ж — людзьмі — выгнаныя са святыні», — з горыччу адзначаюць вернікі.

Як вынікае з апублікаванага адказу Мінгарвыканкама, просьбу аб велікодных службах каля касцёла ўлады расцанілі як заяўку на масавае мерапрыемства, для правядзення якога трэба загадзя аплачваць паслугі міліцыі, медыкаў і камунальнікаў.

«Пададзеная вамі заява не адпавядае патрабаванням закона (…) Мінгарвыканкам не ўзгадняе правядзенне заяўленых масавых мерапрыемстваў і паведамляе аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства», — гаворыцца ў адказе намесніка старшыні Мінгарвыканкама Арцёма Цурана.

Каментары10

  • Параска
    08.04.2023
    Камунiсты ...А чаму маучыць папа рымскi ?
  • парафіянін
    08.04.2023
    Тым часам, купка ябацек-фрыкаў ходзіць па горадзе са сцягамі без усялякіх медыкаў і дазволаў. Як і на сотнях іншых сходак, што ладзяць лукашысты.

    Каталікі! Людзі! Майце самапавагу. Прасіць бесаў аб чымсьці - гэта тупіковы шлях. Аддайце будынак лукашу пад захоўванне бульбы і паведамляйце ў Ватыкан аб тым, што тут адбываецца. Бо ўжо брыдка назіраць становіцца, як вы ідзеце ў хунты на павадку.
  • Абу
    08.04.2023
    - Хрыстос уваскрос!
    - Дзякуй, мне ўжо далажылі. Дарэчы, арыштуйце яго за несанкцыянаванае ўваскрасенне.

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →