Міжнародны валютны фонд палепшыў прагноз па беларускай эканоміцы
Міжнародны валютны фонд выпусціў чарговы прагноз па эканоміцы Беларусі на найбліжэйшыя два гады. У 2023 годзе, на думку аналітыкаў фонду, сітуацыя з ВУП будзе лепшай, чым раней чакалася.
У МВФ прагназуюць, што ВУП Беларусі падрасце ў 2023 годзе на 0,7%. Раней аналітыкі фонду чакалі, што рост па выніках гэтага года складзе толькі 0,2%. На 2024 год, паводле чаканняў МВФ, эканоміка Беларусі вырасце на 1,2%.
Інфляцыя, паводле прагнозу фонду, у 2023 годзе ў нашай краіне складзе 7,5%, а ў 2024-м — 10,1%.
Раней чарговы прагноз па сітуацыі ў эканоміцы Беларусі выпусціў Сусветны банк. Там лічаць, што беларускі ВУП у гэтым годзе вырасце на 0,6%, хоць раней прагназаваў падзенне на 2,3%.
Каментары