Эканоміка66

Магчыма, стала вядома, пад якой назвай будуць працаваць пераемнікі «Макдональдса» ў Беларусі

Рэстараны былой сеткі «Макдональдс» у Беларусі могуць запрацаваць пад шыльдай МАК.by. Заяўку на рэгістрацыю такога таварнага знака ў пачатку красавіка падала сетка «КСБ Віктары Рэстараны», заўважыў reform.by.

Заяўка размешчана ў базе даных Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Усяго пададзена тры заяўкі ў двух колерах, а таксама заяўка на сам таварны знак MAK.by. Адна з іх паўтарае колеры надпісаў «Мы адкрытыя», пад якім перазапусцілі сетку пасля сыходу амерыканскай франшызы.

На нарадзе 12 снежня Лукашэнка заявіў, што «Макдональдс» цяпер «наша прадпрыемства». 

У лютым рэстараны сталі працаваць пад назвай «Мы адкрытыя».

Падчас паслання да народа Лукашэнка наракаў, што яму даводзіцца шмат што рабіць самому: «умешвацца і вучыць то таго, то гэтага, то «Макдональдс» нейкі перарабляць у «Макбай».

Каментары6

  • Лепей ня стане
    12.04.2023
    Назва не дапаможа выратаваць смак які сапсаваўся ў шчэнт
  • даведка
    12.04.2023
    Абы не Лук.бай, а то усмотрят экстремизм с покушением на жэстачайший терроризм.
  • Фрик
    12.04.2023
    Мак бывший в употреблении, б.у.

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі6

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай не шкадуе ніякіх грошай, каб перакупіць тэхналагічныя таленты3

Хто той сабака, што бегаў па вяршыні піраміды Хеопса і праславіўся на ўвесь свет?4

Васіля Верамейчыка прызналі палітвязнем

Наталля Пяткевіч: Тыкток стаў нашай ядзернай зброяй27

Катэдж у Мінску з саўнай і басейнам прадаюць амаль за 400 тысяч даляраў5

Мінадукацыі зацвердзіла 10 «запаветаў» для школьнікаў і бацькоў10

Журналісты ацанілі, колькі ўкраінцаў загінула ў вайне з расіянамі20

Ціханоўская не будзе заклікаць беларусаў ісці на выбары і пратэставаць65

Міністр сувязі: 5G — гэта ўсяго толькі тэхналогія. Карыстальніку ўсё роўна, 5G, 6 або 47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі6

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →