Культура11

Веткаўскі музей атрымаў у падарунак ад гамяльчанкі старадаўнюю сямейную ікону

На старонцы Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый Ф.Р.Шклярава ў сацсетках з'явілася паведамленне, што адна з жыхарак Гомеля вырашыла падараваць гэтаму музею старадаўнюю ікону, якая захоўвалася ў яе сям'і, піша «Штодзень».

Фота: Веткаўскі музей

«Сябры, хочам з вамі падзяліцца радасцю! Глядзіце, якую ўчора ікону наш музей атрымаў у падарунак!», — паведамілі музейшчыкі ў сваіх сацсетках.

Там жа размешчаны фотаздымак той самай іконы і відэа, на якім яе ўладальніца — спадарыня Алена — распавядае, што ёй гэты абраз перайшоў у спадчыну ад бабулі Кастылёвай Надзеі з вёскі Радуль Чарнігаўскай вобласці.

На пытанне, чаму жанчына вырашыла падарыць ікону менавіта Веткаўскаму музею, яна патлумачыла, што аднойчы краязнаўчы матэрыял пра яе ўкраінскую вёску рабіў гомелец Саша Нікіцін — мясцовы музейшчык і экскурсавод. Жанчыне так імпануе, што і як ён робіць, што яна вырашыла даверыць ікону беларускаму музею, з якім Саша Нікіцін працуе.

«Гэта для нас вельмі значны падарунак яшчэ і таму, што мы збіраем у тым ліку іконы, ківоты, фотаздымкі ды й любыя рэчы з той мясцовасці. Веткаўскі музей з дня свайго заснавання даследуе гісторыю роду радульскага майстра-ківотніка Пятра Кастылёва», — паведамілі музейшчыкі.

У хуткім часе ікону чакае рэстаўрацыя, пасля чаго яна стане часткай выставачнага фонду Веткаўскага музея.

Каментары1

  • хх
    21.04.2023
    ухт. ікона сапраўды вартая. колькі ж ёй гадоў?

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў5

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу20

У сталічным «Паўночным беразе» будуюць першы дзіцячы садок. Якім той будзе2

Бундэсвер: За крушэннем самалёта DHL у Літве можа стаяць Расія4

Даляр упершыню ўзяў планку 3,5 рубля, сёння падаражэўшы на шэсць капеек12

Сапраўдны палац прадаюць пад Мінскам. Плошча — пад тысячу квадратаў, цана — адпаведная8

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

Кандыдатам у прэзідэнты Грузіі ад кіроўнай партыі стаў былы футбаліст 

Байдэн памілаваў дзвюх індычак перад Днём падзякі4

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў5

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →