Усяго патроху

«Гэта як у фільме жахаў. Мы не ведаем, чаго яны ад нас хочуць». Дзвюх дзяўчын ужо некалькі месяцаў штодня тэрарызуюць чайкі

Дзве дзяўчыны з горада Ньюкасл у Вялікабрытаніі вось ужо некалькі месяцаў сутыкаюцца з анамаліяй: кожны дзень строга ў вызначаны час у іх дом спрабуюць уварвацца агрэсіўныя чайкі. Таямнічую гісторыю дзяўчын 25 красавіка распавяло выданне The Times.

Фота: Wikimedia Commons

25-гадовая медсястра Джарджына Грэй і 26-гадовая стаматолаг Хэлен Маківер спакойна жылі разам ужо два гады, але пачынаючы з сакавіка гэтага года да іх вокнаў сталі прылятаць чайкі. З таго моманту кожную раніцу, дзень і вечар птушкі няспынна спрабуюць трапіць у іх кватэру. 

Гэтыя спробы адбываюцца штодня строга з 6.30 раніцы да 6.30 вечара і суправаджаюцца жорсткім стуканнем па шкле і дзікімі, задушлівымі крыкамі. 

«Мы не ведаем, чаго яны хочуць. Гэта як у нейкім фільме жахаў: яны проста сядзяць цэлы дзень, дзіка крычаць, дзяўбуцца так моцна, што аж шкло ледзь вытрымлівае, і вяртаюцца на наступную раніцу а палове на сёмую. Гэта поўны кашмар», — паскардзіліся дзяўчыны.

Па іх словах, супраць чаек не дапамагалі ні выявы катоў на вокнах, ні шыпы супраць птушак. Тыя проста скідалі іх прэч і працягвалі рабіць тое, што і раней.

Хэлен і Джарджына таксама звярталіся па дапамогу да гарадскіх уладаў, але тыя адмовілі, спаслаўшыся на «ахоўны» статус» чаек нават пры ўмове ўзнікнення з-за іх шуму ці беспарадкаў.

«Мы нават ад адчаю вырашылі загугліць, колькі жывуць чайкі, са спадзевам на тое, што яны проста хутка загінуць, але яны жывуць цэлых 20 гадоў!» — абурана адзначылі дзяўчыны.

Прычына гэтай анамаліі дагэтуль невядомая. Дзяўчыны вельмі баяцца, што аднойчы птушкам удасца прабрацца ў іх дом і ўчыніць хаос.

«Калі гэта адбудзецца, мы адразу адтуль пераедзем, а кватэра застанецца гэтым жахлівым птушкам», — падсумавалі Хэлен і Джарджына.

Каментары

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур16

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур

Усе навіны →
Усе навіны

Шумчанку, якога не ўзялі кіроўцам на «хуткую», паклікалі кіраваць штабам Канапацкай2

Лукашэнка пазбавіў воінскіх і спецыяльных званняў 21 чалавека4

Рэсурс «Письмо.бел» прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Што пагражае, калі некалі ім карыстаўся?

Трамп збіраецца ўвесці надзвычайнае становішча, каб дэпартаваць усіх нелегалаў з ЗША9

Ганна Канапацкая патлумачыла, чаму не выдаляе здымкі з БЧБ-сімволікай з сацсетак. Вы будзеце смяяцца8

Гродзенская газета зняла крынджовую рэкламу і параўнала выбары з гвалтоўным шлюбам ВІДЭА14

Віцебскі «Макслайн» і «Шахцёр-2» выйшлі на матч у майках «За мірную і квітнеючую Беларусь»6

Лідар гурта «Бумбокс» адмовіўся ад міжнароднай прэміі, бо яе таксама атрымала Навальная4

У Гомелі былыя муж і жонка праз суд дзялілі ёлку, унітаз і котку з хаткай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур16

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур

Галоўнае
Усе навіны →