Свет1010

«Супрацоўнікі канала выдатна ведалі, што ніхто выбары не фальсіфікаваў, але вырашылі казаць адваротнае». Чаму амерыканскі «пакутнік» мала чым адрозніваецца ад зорак БТ

Апошні тыдзень «ябацькі» льюць слёзы і заломваюць рукі, як егіпецкія рабы на пахаванні фараона. Усё праз сыход з Fox News шматгадовай зоркі гэтага кансерватыўнага тэлеканала Такера Карлсана. Маўляў, «сышлі» выбітнага журналіста, дыктатура Байдэна ва ўсёй красе. З гэтай нагоды цікавая гісторыя, карысная для агульнай эрудыцыі, піша ў фэйсбуку журналіст Дзмітрый Гурневіч. 

Такер Карлсан

Карлсан сышоў літаральна праз пару дзён пасля таго, як кіраўніцтва канала пагадзілася выплаціць больш за 750 млн даляраў кампаніі Dominion Voting Systems. Гэта адна з найбуйнейшых кампаній у ЗША, якія абслугоўваюць амерыканскія выбары.

Некаторы час таму фірма падала ў суд на Fox News, паколькі супрацоўнікі канала абвіначвалі сістэму Dominion у фальсіфікацыі выбараў, у якіх прайграў Трамп. Фірма дамагалася ад канала 1,6 млрд. Па амерыканскіх законах, у рамках працэсу юрысты атрымалі права пабачыць унутраную дакументацыю, перапіску, смс і г.д. І вось тут пачаўся трэш.

Тут трэба патлумачыць, што падчас выбараў Fox News спачатку інфармаваў пра ўсё згодна з данымі «амерыканскага ЦВК», што на выбарах перамагае Байдэн. То-бок, спачатку там не гучаў тэзіс, што выбары сфальсіфікаваныя. Але потым канал убачыў праблему. Гледачы пачалі сыходзіць на іншыя кансерватыўныя каналы, драбнейшыя за Fox, дзе ім казалі тое, што яны хацелі пачуць — што выбары сфальсіфікаваныя. І тады Fox змяніў думку і пачаў казаць, што ў Трампа скралі перамогу, што сістэма кампаніі Dominion цалкам усё перакруціла на карысць Байдэна.

Але… дакументы і ўнутраная перапіска даказалі, што супрацоўнікі канала выдатна ведалі, што ніхто выбары не фальсіфікаваў. Яны проста вырашылі гаварыць адваротнае, каб захаваць папулярнасць у кансерватыўнага гледача. Пра гэта яны шмат разоў гаварылі самі.

Юрысты апытвалі ўладальніка кампаніі, мільярдэра Руперта Мардака. Яго спыталі, чаму канал так рабіў, калі яны ведалі праўду? Чаму давалі эфірны час аўтарам канспіралагічных тэорый? Мардак шчыра адказваў, што прычына — не злая воля, а… жаданне зарабіць грошы. Але дакументы сведчаць, што справа не толькі ў грашах. Справа ў страху перад сваімі гледачамі.

Адна з перапісак, якую апублікавалі, датычыць акурат Такера Карлсана, здымак якога днямі размясціла на першай старонцы нават «Саўбелка».

З перапіскі вынікае, што прадзюсар піша: у Трампа малая эфектыўнасць дзеянняў. Карлсан адказвае: «Так, у яго усё кульгае, ён выдатна ўмее толькі знішчаць. У гэтым ён бясспрэчны чэмпіён свету». Праз пару месяцаў Карлсан піша: «Мы ўжо вельмі блізкія да таго, каб хутка ігнараваць Трампа ў большасці эфірнага часу».

У іншым паведамленні ён дадае: «Як жа я яго ненавіджу». На другі дзень пасля атакі на Капітолій ён піша: «Трамп — гэта дэманічная сіла, знішчальнік, але нас (Fox) ён не знішчыць». У эфіры ж Карлсан называе напад «звычайнай экскурсіяй», а Трампа называе «фантастычным прэзідэнтам», у якога «скралі перамогу».

У 2021 годзе, як падлічыў New York Times, Такер Карлсан у больш як 100 выпусках сваёй перадачы расказваў, што выбары сфальсіфікаваныя. У той жа час ён піша ў мэйле іншай вядучай канала пра ініцыятыву Трампа наконт «скрадзеных выбараў»: «Усё гэта вар’яцтва, а яго юрыстка нічога не можа даказаць, яна даводзіць усіх, у тым ліку мяне, да вар’яцтва».

Тут трэба дадаць, што гаворка пра юрыстку Сідні Паўэл. Яна прасоўвала тэзіс пра фальсіфікацыю выбараў. Сама яна заявіла, што даведалася гэта ад жанчыны, якая можа падарожнічаць у часе. Менавіта са спасылкай на яе Сідні Паэўл выступала ў эфіры Fox News. Карлсан у тыя дні пісаў прадзюсару, што яе расповед «поўны абсурд». Але ў той жа дзень ён паўтараў яе тэзісы, што «выбары скрадзеныя»: «Пакуль мы не ведаем, колькі дакладна галасоў скрадзена, але мы даведаемся».

Калі пазней адна з вядучых паставіла пад сумнеў абвінавачанні Трампа, то Карлсан напісаў начальству, што «яе трэба звольніць, бо яна шкодзіць кампаніі, цэны акцый падаюць». Іншыя супрацоўнікі таксама скардзяцца на вядучую: «Яна знішчае марку, якую мы стваралі 25 год». Юрысты атрымалі перапіску таксама двух вядучых, якія скардзіліся адзін другому, што «аб’ектыўная журналістыка злуе гледачоў».

Тэлекампанія не адмаўляе гэтых супярэчнасцяў. Але цікавае яе апраўданне. Яна спасылаецца на… свабоду рэлігіі і свабоду слова ў ЗША. Маўляў, мы так лічылі, але не гаварылі, што гэта факт.

Асудзіць Fox News было б складана, бо, паводле амерыканскіх законаў, неабходна даказаць свядомую злую волю. А гэта зрабіць надзвычай цяжка, бо патрэбныя доказы, што злая воля існавала. Fox увесь час настойваў, што яны проста перадавалі цытаты іншых і не канстатавалі, што гэта факт. Тым не менш, юрыстам Dominion удалося атрымаць ад канала больш за паўмільярда. А ў «ябацек» з’явіўся амерыканскі пакутнік, які мала чым адрозніваецца ад зорак БТ.

Каментары10

  • Ёсік
    28.04.2023
    Хай прыязджае ў Беларусь, эфіра на БТ будзе столькі, што абрыдзе самому, на ўсіх каналах, нават, і на расейскія ўсунуць. А праз год знойдуць засіленым у з'ёмных апартаментах.
  • Пктя
    28.04.2023
    Так бт как раз и говорит что выборы не были фальсифицированны
  • скромница
    28.04.2023
    за 750 млн даляраў...

    ёпт.. "а почему не миллион?" (С)

Чаму даляр рэзка падаражэў да 3,5 рубля і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта7

Чаму даляр рэзка падаражэў да 3,5 рубля і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?4

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі7

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА12

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена13

У Беластоку выклікалі «на паядынак» і збілі да страты прытомнасці 16-гадовага беларуса4

Тры новыя станцыі метро адкрыюць у Мінску да канца года

Аўстрыя лёгка замяніла расійскі газ энергіяй ветру

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму даляр рэзка падаражэў да 3,5 рубля і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта7

Чаму даляр рэзка падаражэў да 3,5 рубля і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта

Галоўнае
Усе навіны →