Рэкруты палка Каліноўскага разам з украінскімі вайскоўцамі рыхтуюцца да контрнаступу. Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца палка Хрысціна «Чабор».
Ваяры праходзяць падрыхтоўку ў інструктараў, якія атрымалі досвед у расійска-ўкраінскай вайне.
«Калі непасрэдна гэта[контрнаступ] будзе, мы вас інфармаваць не можам, але вядома адно — Украіна вернецца да межаў 1991 года», — сказала спікерка, дадаўшы, што контрнаступ пачнецца «вось-вось».
Ваяры палка на мінулым тыдні працягвалі выконваць баявыя задачы, падрабязнасці якіх не раскрываюць. Некалькі чалавек былі параненыя. Страт на мінулым тыдні не было.
Каментары
але вядома адно — Украіна вернецца да межаў 1991 года», — сказала
спікерка