Дырэктар па продажы амерыканскай медыякарпарацыі NBC Universal Лінда Якарына вядзе перамовы, каб стаць новым генеральным дырэктарам кампаніі Twitter.
Паводле звестак The Wall Street Journal, Якарына прапрацавала ў NBC Universal больш за 10 гадоў. На працягу сваёй кар'еры яна выступала за ўдасканаленне метадаў ацэнкі эфектыўнасці рэкламы.
Уладальнік кампаніі Twitter Ілан Маск 11 мая паведаміў, што цягам шасці тыдняў пакіне пасаду яе генеральнага дырэктара, новая кандыдатура ўжо знойдзена. Паводле яго публікацыі, новым генеральным дырэктарам стане жанчына.
Каментары