Здароўе

Як купіць у Беларусі лекі анлайн — тлумачыць Мінздароўя

Міністэрства аховы здароўя апублікавала тлумачэнне да сваёй пастановы ад 3 мая 2023 г. № 69 «Аб рэалізацыі лекавых прэпаратаў дыстанцыйным спосабам», у якім распавяла нюансы гандлю лекамі анлайн.

Фота: «Наша Ніва»

Як зараз анлайн купіць лекі, разбіралася tochka.by.

У прыватнасці, новаўвядзенне накіравана на тое, каб палепшыць сістэму гандлю медпрэпаратамі і зрабіць куплю больш простай і даступнай. Для гэтага і было вырашана арганізаваць у Беларусі рэалізацыю лекаў праз інтэрнэт.

У хуткай будучыні кожны беларус зможа купіць неабходныя медыкаменты ў аптэцы, не выходзячы з дому, аднак ёсць пэўныя нюансы.

Хто зможа гандляваць таблеткамі анлайн?

У ведамстве адзначылі, што рэалізацыяй медыцынскіх прэпаратаў на дыстанцыйнай аснове будуць займацца юрыдычныя асобы, якія маюць адпаведную ліцэнзію і дазвол на гандаль лекамі анлайн.

Акрамя таго, кампаніі, якія займаюцца продажам медпрэпаратаў, павінны будуць стварыць свой уласны сайт і ўжо з дапамогай яго весці сваю дзейнасць. У Міністэрстве аховы здароўя асобна адзначылі, што продаж праз сайты-агрэгатары не прадугледжваецца.

Па рэцэптурныя лекі ўсё роўна ісці ў аптэку

Грамадзяне змогуць купіць большасць лекаў анлайн, аднак у любым правіле бываюць выключэнні.

Так, у ведамстве падкрэслілі, што прадаваць праз інтэрнэт можна будзе толькі безрэцэптурныя лекі.

З рэцэптам усё роўна прыйдзецца ісці ў аптэку, а таксама анлайн не замовіш лекавыя прэпараты, якія ў сваім саставе маюць аб'ём долі этылавага спірту звыш 25%.

Як будзе ажыццяўляцца продаж і дастаўка?

Міністэрства аховы здароўя акцэнтуе ўвагу на тым, што рэалізацыя лекаў будзе праводзіцца праз інтэрнэт-аптэку.

На сайце можна будзе не толькі замовіць усё неабходнае, але таксама атрымаць фармацэўтычную кансультацыю і сабраць кошык.

Далей кампаніі змогуць ажыццяўляць дастаўку як уласнымі сіламі праз службу дастаўкі, так і з прыцягненнем арганізацыі, якая аказвае кур'ерскія паслугі.

Ашуканцы не дрэмлюць, але ўсё прадугледжана

Удакладненне да пастановы таксама прапісвае парадак выяўлення ашуканцаў, якія хочуць нажыцца на фішынгавых (падробленых) сайтах інтэрнэт-аптэк.

Сачыць за гандлем лекамі ў Беларусі анлайн будзе дзяржаўны фармацэўтычны нагляд у сферы абарачэння лекавых сродкаў «Дзяржфармнагляд».

Гэтая структура будзе ствараць пералік юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць рознічную рэалізацыю лекавых прэпаратаў дыстанцыйным спосабам, і выяўляць падробкі. Акрамя таго, супрацоўнікі гэтай дзяржаўнай службы абавязаны выяўляць кантрафактныя лекі і не дапускаць распаўсюджвання фальсіфікаваных медпрэпаратаў.

Поўны спіс інтэрнэт-аптэк і кур'ерскіх службаў, якія займаюцца дастаўкай лекаў, будзе размешчаны на сайце «Дзяржфармнагляда», а кожны беларус зможа азнаёміцца з гэтай інфармацыяй, каб пераканацца ў сапраўднасці юрыдычнай асобы, у якой заказвае лекі.

 

Каментары

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →