Усяго патроху1717

Якія беларускія бары і кавярні ёсць у Варшаве 

Куды схадзіць у Варшаве паесці і выпіць? Зрабілі падборку кафэ і бараў з беларускім капіталам. Тут і піцэрыі, і месца для прыгожых сняданкаў, і тусовачныя лакацыі.

Kakao Warszawa

У канцы мінулага года беларусы адкрылі ў Варшаве кавярню «Какао» з хатняй выпечкай па сямейных і рэгіянальных рэцэптах. Булкі-вузялкі з карыцай, лімонныя і маркоўныя пірагі, трубачкі, арэшкі…

Пра беларускія карані можна даведацца адразу, убачыўшы лагатып кампаніі.

Знаходзіцца ўстанова па адрасе Grochowska, 248. Гадзіны працы: панядзелак-пятніца з 7:00 да 18:00. У выхадныя дні кавярня адчыненая з 11 да 16 гадзін.

Beer Station

Нашы землякі маюць у Варшаве нават цэлую сетку пабаў Beer Station. Адзін з бараў знаходзіцца ў цэнтры на вуліцы Lwowska, 17, другі — у мікрараёне Урсынаў па адрасе Aleja Komisji Edukacji Narodowej, 47, трэці — у раёне Прага-Поўнач на вул. Kępna, 15.

Бары працуюць з 14:00 да 24:00.

Першы бар сеткі беларусы адкрылі яшчэ на пачатку 2020 года. Ва ўстановах Beer Station таксама адбываюцца канцэрты беларускіх музыкаў, выступы стэндапераў і іншыя мерапрыемствы. 

The Morning After, the Night Before

У канцы красавіка беларусы адкрылі ў Варшаве урбан-кавярню The Morning After, the Night Before. Калі вы любіце прыгожа паснедаць — вам сюды. На сняданак прапануюць розныя боўлы, стравы з яек, сырнікі.

У меню таксама салаты, ласось, тунец, ростбіф.

Кавярня знаходзіцца па вуліцы Poznańska, 7. Працуе з 8 да 23 гадзін з панядзелка па чацвер, да 1-й гадзіны ночы па пятніцах і суботах і да поўначы па нядзелях.

Back Door Bar

Бар з'явіўся зусім нядаўна. Яго адкрыў былы палітвязень і экс-кіраўнік ОК16 Лявон Халатран разам з аднадумцамі.

Гасцям прапаноўваюць бургеры і піва, а таксама плануюць паказваць спартовыя трансляцыі. Гэта не начны клуб, а, хутчэй, тусовачная прастора.

Па пятніцах і суботах бар працуе да дзвюх гадзін ночы, а ў астатнія дні — да поўначы. Знаходзіцца бар на вуліцы Сhmielna 7/9.

Gigi бар

У першыя дні вясны ў Варшаве адкрыўся джын-тонік бар Gigi. Уласнікі бара — беларусы Ганна і Ягор, якія ў 2021 годзе пераехалі з Беларусі ў Кіеў, а адтуль — у Варшаву. Маладыя людзі расказалі, што на адкрыццё ўстановы ў іх сышло больш за 100 тысяч даляраў.

У меню шмат рыбных пазіцый. Сярод фірмовых страў — тартар з ласося, які падаецца з тоўстым пластом ікры зверху, а таксама тартар з тунца.

Бар знаходзіцца па адрасе вул. Oboźna, 9. Гадзіны працы наступныя: у пятніцу і суботу з 17 да дзвюх гадзін ночы, а ў астатнія дні тыдня з 17 да гадзіны ночы.

Бар Karma

Гісторыя бара пачыналася ў Мінску. Установа з такой назвай з'явілася ў беларускай сталіцы яшчэ ў 2014 годзе. Пазней, у 2021-м, адзін з заснавальнікаў Глеб Кавалёў пераехаў у Кіеў, адкуль у 2022-м быў вымушаны пераехаць у Варшаву, дзе і адбылося трэцяе прышэсце «Кармы».

У сталіцы Польшчы бар знаходзіцца па адрасе Aleja 3 Maja, 15. Сам бар невялікі, таму многія госці тусуюцца проста на вуліцы ля ўвахода. Месца атмасфернае — пад вялікім аўтамабільным мостам пляцоўка на вуліцы засланая дыванамі.

У будныя дні бар пачынае працаваць з 18 гадзін, а ў выхадныя — з 16:20. Час працы неабмежаваны.

Prosushi 

Гэты сушы-рэстаран беларусы адкрылі летам 2021 года. 

Адрас: мікрараён Макотаў, вул. Komputerowa, 9a. Гадзіны працы ў пятніцу і суботу — з 12:00 да 23:00. У астатнія дні — з 13:00 да 22:00.

Pizza Wilczyzza

Яшчэ адна ўстанова, якая таксама брала пачатак у Беларусі, — Pizza Wilczyzza («Піца Ваўчыца»), якая пераехала з Мінска. У Беларусі піцэрыя працавала пад назвай «Піца Лісіца» — топ для аматараў піцы з вялікім слоем начынкі і соусаў.

Набыць піцу можна толькі з дастаўкай, якая працуе з 12:00 да 1:00 па пятніцах і суботах і з 12 дня да поўначы ў астатнія дні. У апісанні пазначана, што або піцу прывязуць за 45 хвілін, або яе аддадуць бясплатна.

«Інклюзіўны барыста»

Такую кавярню вядомы вазочнік з Ліды Саша Аўдзевіч адкрываў яшчэ ў Беларусі. Цяпер інклюзіўнае месца ёсць і ў Варшаве. Знаходзіцца кавярня ў памяшканні Беларускага моладзевага хаба (plac Konstytucji, 6), таму, апроч кавы, там вы можаце набыць кнігі беларускіх выдаўцоў і сувеніры.

Апроч гатовай кавы, у кавярні можна набыць каву ў зернях ці молатую дадому, каб самому прыгатаваць любімы напой.

Кавярня праводзіць таксама курсы барысты.

Icon sushi

Можна замовіць сушы з дастаўкай ад беларусаў. Яны працуюць з ліпеня 2020 года.

Па пятніцах і суботах сушы можна замовіць з 13-й да 23-й гадзіны, а ў астатнія дні — з 12:00 да 22:00.

Чытайце таксама: 

Якія беларускія бары і кавярні ёсць у Вільні

Каментары17

  • Мацей Казіміравіч
    28.05.2023
    Адносна танна. Напрыклад, у Beer Station піва па 14-17 злотых за 0.5л, смачныя дранікі (5 штук) па 20-25 злотых, пяльмені па 30 злотых. Гэта нядорага.
  • Дрон
    28.05.2023
    В Pizza Wilczyzza утверждают, что никакого отношения к Беларуси не имеют. Хоть дизайн/меню послностью скопипащены с Волчица, странно
  • mikola
    28.05.2023
    Мацей Казіміравіч, / ne doraga? 4zl=1 eura   /0,5 piva=4 eura ? U Belgie tannei.......

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсовец з Гомеля ператварыў дэбаркадар у плывучы гатэль

Сырскі падвёў вынікі аперацыі на Куршчыне за тры месяцы4

Ціханоўская павіншавала Трампа з перамогай на выбарах8

Сіноптыкі расказалі, якім будзе надвор'е на вялікія выходныя1

Былога намесніка дырэктара Гродзенскага тэатра асудзілі на чатыры гады

Уладзімір Зяленскі павіншаваў Дональда Трампа 12

У некаторых мінчукоў вада з крана можа стаць зялёнай

Расійскі знішчальнік пятага пакалення Су-57 высмеялі ў кітайскіх сацсетках10

Дональд Трамп абвясціў сваю перамогу на выбарах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава

Галоўнае
Усе навіны →