Сеанс доўжыўся цэлых дзесяць гадзін.
У Мінску ўпершыню зрабілі тату, якое згенеравала нейрасетка. Але набіваў малюнак усё роўна чалавек — майстар тату-салона «У Лісіцы». Tochka.by паглядзела, як гэта было.
Павел даўно гарэў вялікім тату на назе. Звычайна ідэі для малюнка чэрпаюць з эскізаў — у сетцы або ў майстра. Павел зрабіў нестандартна: даверыўся нейрасетцы ў падборы будучай татуіроўкі.
Нейрасетка выдала ката ў вобразе галоўнага антаганіста «Зорных войнаў» — Дарта Вейдэра. Малюнак згенеравала праграма Midjourney. Гэта самы прасунуты штучны інтэлект, які стварае выявы па тэкставых апісаннях.
«Люблю катоў і «Зорныя войны». Забіў у праграму дакладны даслоўны запыт — кот у стылістыцы «Зорных войнаў», апрануты ў чорны плашч, трымае ў лапе чырвоны светлавы меч», — успамінае Павел.
Нейра-тату немаленькае, памерам 20 на 10 см. Набівалі малюнак дзесяць гадзін. Калі тату зажыве, трэба будзе карэкцыя — насыціць колерам.
У малюнку шмат паўтонаў, ценяў і градыентаў.
«Пасля такіх праектаў стамляешся, але гонар бярэ за канчатковы вынік», — усміхаецца тату-майстар Уладзімір.
Кот задуманы не адзін. На другой назе Павел наб'е ката-джэдая. Паядынак дабра са злом. Дыпціх, які мы заслужылі.
Каментары