Гісторыя77

Навукоўцы: небінарныя людзі існавалі яшчэ ў каменным веку

Археолагі даследавалі косткі і пахавальны інвентар з дагістарычных магільнікаў. Пры гэтым яны выявілі прыкметы таго, што нават у каменным і бронзавым вяках біялагічны пол не заўсёды адпавядаў сацыяльнаму.

Ancient burial Старажытнае пахаванне Древнее захоронение
Косткі і пахавальны інвентар у дагістарычных пахаваннях могуць падказаць як біялагічны, так і сацыяльны пол памерлага. Фота: vecteezy.com

У сучасным грамадстве праблема небінарнасці стала адной з тэм грамадскіх дыскусій. Усё больш прыхільнікаў знаходзіць ідэя аб тым, што традыцыйная сістэма двух палоў, якая заснаваная на бінарным падзеле на мужчын і жанчын, не можа адпавядаць сітуацыі ў грамадстве.

Многія людзі не ідэнтыфікуюць сябе строга ў рамках гэтай сістэмы. Яны вызначаюцца як небінарныя або неадназначныя ў сваёй гендарнай ідэнтычнасці. Небінарнасць прадугледжвае, што чалавек не ідэнтыфікуе сябе цалкам як мужчына ці жанчына, а можа знаходзіцца недзе па-за межамі гэтага бінарнага дзялення.

Некаторыя лічаць, што ідэя небінарнасці — вынік навуковай дыскусіі апошніх дзесяцігоддзяў. Але насамрэч яна толькі зрабіла больш прыкметнай небінарную ідэнтычнасць. Небінарныя людзі існавалі ў розных культурах і ў розныя гістарычныя эпохі.

Гэта пацвярджае даследаванне археолагаў з Універсітэта Георга-Аўгуста ў Гётынгене, апублікаванае ў Cambridge Archaeological Journal.

Сучасныя навуковыя метады дазваляюць вызначыць біялагічны пол чалавека, які жыў сотні ці тысячы гадоў назад, па яго астанках. Высвятленне гендару, а значыць і інфармацыі аб гендарных нормах і ідэнтычнасці ў дагістарычным грамадстве — значна больш складаная задача.

Аднак у гэтым дапамагае пахавальны інвентар. Менавіта ён можа даць уяўленне аб тым, жыў чалавек як жанчына ці як мужчына. Мужчын звычайна хавалі са зброяй, жанчын — з упрыгожаннямі.

Навукоўцы правялі аналіз выбаркі, якая складалася з апісання астанкаў 1252 чалавек з сямі пахаванняў у Цэнтральнай Еўропе перыяду позняга неаліту і бронзавага веку (каля 5500—1200 гадоў да нашай эры). Прыкладна для 30% людзей ім удалося вызначыць як біялагічны, так і сацыяльны пол.

На наступным этапе даследчая група вызначыла, як часта ўзнікаюць супярэчнасці паміж біялагічным полам і тымі прадметамі, што былі знойдзеныя побач з астанкамі чалавека.

Вынікі паказалі, што каля дзесяці працэнтаў асоб, чый біялагічны і сацыяльны пол быў вядомы, не адпавядалі «бінарнай норме».

У сваім даследаванні навукоўцы звяртаюць увагу на тое, што небінарныя людзі ў тыя часы не былі ізгоямі ў грамадстве. Пра гэта сведчыць той факт, што мужчынскі інвентар, прызначаны для біялагічнай жанчыны, не адрозніваецца ад інвентару, прызначанага для біялагічнага мужчыны, і наадварот.

Да небінарных людзей у дагістарычныя часы ставіліся ў адпаведнасці са стандартнымі нормамі іх сацыяльнага полу.

З іншага боку, адзначаюць даследчыкі, няма ніякіх указанняў на тое, ці была такая «неадпаведная ідэнтычнасць» абраная іх носьбітамі самастойна, ці навязаная ім пры жыцці або пасля смерці.

Навукоўцы прызнаюць, што сапраўдную долю небінарных людзей у дагістарычным грамадстве нельга дакладна ацаніць.

«Гэта адбываецца не толькі з-за схільнасці метадаў да памылак, напрыклад, пры даследаванні костак. Мы таксама павінны ўлічваць прадузятасць высноў. Мы, людзі, схільныя знаходзіць тое, што жадаем знайсці»,

— адзначыў археолаг з Гётынгенскага ўніверсітэта Нікола Ялонга (Nicola Ialongo).

Каб абгрунтаваць свае вынікі, навукоўцы маюць намер ужыць біямалекулярныя метады даследавання. Гэта дапаможа больш дакладна вызначыць біялагічны пол і паменшыць колькасць памылак.

Чытайце яшчэ:

Вучоныя здолелі атрымаць генетычныя адбіткі пальцаў чалавека каменнага веку

Вучоныя: вікінгі пакінулі Грэнландыю не столькі з-за змены клімату, як з-за маштабнага затаплення

Драўляны фалас змусіў інакш паглядзець на сэксуальнае жыццё старажытных рымлян

Каментары7

  • Простая праўда
    06.06.2023
    «Мы, людзі, сьхільныя знаходзіць тое, што жадаем знайсьці». Сапраўды. Гэта праблем.
  • Казік
    06.06.2023
    Наўмысна блытаюцца 2 рэчы:
    1. жаданне выглядаць як хачу
    2. адмаўленне свайго біялагічнага полу
    Калі першае - гэта справа густу, і па вялікаму рахунку, кожны мае права апранаць што хоча. 300 год таму мужыкі пудрыліся, хадзілі ў сукенках, ласінах і парыках. Калі зараз хто так захоча, на здароўе.
    То другое - гэта справа адэкватнага ўспрымання рэчаіснасці. За выключэннем рэдкіх генетычных захворванняў, пол гэта аб'ектыўны факт прыроды
  • Вадзім
    06.06.2023
    Казік, каб аб'ектыўна казаць нешта пра аб'ектыўныя факты прыроды і як яны праяўляюцца, трэба разьбірацца ў біялогіі, механізмах палавога адбору, механізмах разьвіцьця арганізма датычна полу нашмат больш чым на побытавым ўзроўні. Проста толькі ў неадукаваных ці ня надта разумных людзей, якім аб'ектыўна неабходна спрашчаць ўяўленне пра сьвет, бо інакш яны проста не пацягнуць

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным5

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

У Грузіі пратэсты ідуць чацвёрты дзень. Апазіцыя патрабуе эфіру на ТБ2

Спявак Герман Цітоў на Алексіевіч: Ты павінна быць з Лукашэнкам на «вы» і шэптам35

Украінцы з «Хаймарса» накрылі ганаровае пастраенне расійскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці. 12 загінулых9

Падрабязнасці здарэння ў Хойніках, дзе воўк напаў на вартаўніка і міліцыянтаў1

Зяленскі: Украіна можа ўступіць у НАТА без дзеяння артыкула 5 на ўсёй тэрыторыі8

У Польшчы ёсць свае сёстры Груздзевы — сёстры Гадлеўскія ВІДЭА2

У цэнтры Мінска з'явілася кафэ ў афрыканскім стылі. Каб яго адкрыць, уласніца прадала кватэру5

Хто такія садыкі? Расійскія вайскоўцы ў Сірыі нарадзілі адмысловы слэнг16

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску79

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным5

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →