Грамадства11

«Хоча Лукашэнка грозна паварушыць вусамі — калі ласка». ГУР Украіны пракаментавала размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі

Афіцыйны прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Павел Юсаў падчас эфіру на канале журналіста Гардона заявіў, што наяўнасць ядзернай зброі ў Беларусі не ёсць чымсьці хвалюючым і сур'ёзным. 

Андрэй Юсаў. Фота: «РБК-Украіна»

Па словах прадстаўніка ГУР Украіны Паўла Юсава, ядзерная зброя ў Беларусі — гэта не самы горшы варыянт, які можа адбывацца ў кантэксце вайны ва Украіне. 

У эфіры канала журналіста Дзмітрыя Гардона 16 чэрвеня Юсаў адзначыў, што для Украіны ў першую чаргу важны няўдзел Беларусі ў поўнамаштабнай наземнай аперацыі на баку Расіі, а ўсё астатняе — «ды на здароўе!».

«Нічым дадатковым для Еўропы, НАТА і Украіны гэта не пагражае. Ну паказвае гэтым Пуцін, што яшчэ можа рабіць нейкія пару крокаў на шахматнай дошцы, і што? Для Украіны важным фактарам застаецца тое, што, нягледзячы на ​​ўсе танцы з ядзернымі бубнамі, Беларусь застаецца няўцягнутай у поўнамаштабную наземную аперацыю разам з Расіяй.

А ўсё астатняе… ну хоча Лукашэнка пакрычаць, памахаць кулакамі, пагразіць камусьці ці грозна паварушыць вусамі — калі ласка», — заявіў афіцыйны прадстаўнік ГУР Украіны Павел Юсаў.

Нагадаем, што сёння падчас Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму Уладзімір Пуцін паведаміў, што першыя расійскія тактычныя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя ў Беларусь.

Каментары1

  • Чаркашкварка
    16.06.2023
    Так, чаго захаду хвалявацца, як толькi шызiкi пачнуць заражаць свае ядзерныя цацкi у сваi аутаматыкi, iм прыляцiць пару соцен тамагаукау i дзесятак трайдэнтау, мокрага месца не застанецца ад iх. Тое што не зрабiлi псiхiятары, зробяць хiрургiчна дакладна. прама прыляцiць у залаты цыганскi вунiтаз, дакладнасць там вельмi высокая.

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу

Усе навіны →
Усе навіны

Двое зняволеных зачалі дзіця, перадаючы сперму праз вентыляцыйную шахту6

Ва ўзросце 112 гадоў памёр самы стары мужчына ў свеце1

Пачалі судзіць пажарнага, які публічна звольніўся ў 2020 годзе

Украінскія разведчыкі эвакуявалі з вострава Змяіны 15 кацянят ФОТЫ1

Пратэстоўцы ўвайшлі ў Ісламабад, дзе цяпер з візітам Лукашэнка. Пачаліся беспарадкі і страляніна38

Міністр спорту Кавальчук выйграў расійскі-беларускі турнір па більярдзе ФОТАФАКТ2

Яшчэ каля 800 беларусаў дадалі ў расійскую базу вышуку за паўгода. Праверце сябе і блізкіх2

Беларускія кампаніі пастаўляюць у Расію заходнія мікрасхемы ў абыход санкцый — новае расследаванне5

Памёр былы рэгіянальны начальнік КДБ Іван Корж12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу

Галоўнае
Усе навіны →