Гісторык Мікола Волкаў падзяліўся ў фэйсбуку назіраннем, што з прозвішчамі ў ранні Новы час у Вялікім Княстве Літоўскім праглядаецца выразная тэндэнцыя замены патранімічных суфіксаў -овіч (-евіч) на суфікс -скі (-цкі). У гэтым бачна імкненне надаць прозвішчу такі «шляхецкі бляск».
«У XVI—XVII стагоддзях яно было характэрна для вышэйшых слаёў. Напрыклад, аўтар карты Полацкага Княства часоў Стэфана Баторыя (першай вайсковай карты ў Рэчы Паспалітай) Станіслаў Пахаловіч пазней стаў Пахалавецкім. А выбітны картограф Радзівілаў сярэдзіны XVII стагоддзя Юзаф Нарановіч стаў Наронскім.
Да канца XVIII стагоддзя гэтая мода ахапіла шырокія слаі дробнай шляхты.
Сярод такіх прыкладаў я знайшоў, імаверна, аднаго з продкаў маёй жонкі. У двух квітах за адзін і той жа 1778 год ён названы і Jerzy Babkiewicz, і Jerzy Babkowski.
Цікава, што ў вопісе да справы Jerzy Babkiewicz-Babkowski быў названы ажно komisarzem. Але на паверку ён аказаўся kominiarzem, ці трубачыстам. Калі паеду з дзецьмі наступны раз у Нясвіжскі замак, абавязкова распавяду ім, што іх далёкі продак 200 гадоў таму коміны ў замку чысціў», — усміхаецца навуковец.
«На заднім фоне — хаты, крытыя саломай або дранкай». Знаўца старажытных ікон расказала, як у іх спалучалася кананічнае і народнае
Выявілася, што саліст «Песняроў» Леанід Барткевіч — родзіч аднаго з айцоў БНР
У палацы першага беларускага арнітолага будзе музей. З пастаўскай рэзідэнцыі Тызенгаўзаў нарэшце з'едзе бальніца
Каментары