Грамадства33

Ён загінуў у самым канцы бою ад кулі расійскага снайпера — Урбановіч пра гібель Міраслава Лазоўскага

У размове са «Свабодай» Дзяніс Урбановіч прыгадаў абставіны, у якіх загінуў 16 мая пад Бахмутам сузаснавальнік «Белага легіёна» Міраслаў Лазоўскі.

Міраслаў Лазоўскі 

У канцы мая лідэр «Маладога фронту», беларускі добраахвотнік з батальёну «Волат» Дзяніс Урбановіч быў чарговы раз паранены ў баі за Бахмут.

У тым жа баі загінуў камандзір і баявы сябар Урбановіча, колішні стваральнік «Белага легіёну» Міраслаў Лазоўскі. А таксама яшчэ чатыры беларускія ваяры з групы Ўрбановіча. Паводле Дзяніса, ён таксама быў на валасок ад сьмерці. Выратавалі яго ваяры, якіх прывёў у полк акурат Лазоўскі. Пра некаторыя абставіны таго й іншых баёў за Бахмут Дзяніс Урбановіч расказаў у размове са «Свабодай».

Расейцы ішлі ў атаку бяз «бронікаў»

Баі за Бахмут перад захопам гораду Ўрбановіч назваў «самымі жорсткімі і крывавымі, у якіх давялося браць удзел». Паводле беларуса, абодва варагуючыя бакі паказалі ў гэтых баях стойкасьць і волю да перамогі. Ці ваявалі з расейскага боку канкрэтна вагнэраўцы, Урбановіч сьцьвярджаць не бярэцца. Кажа, што па форме загінулых расейцаў, целы якіх засталіся ляжаць перад пазыцыямі, вызначыць, да якой часткі яны належалі, было немагчыма. Паводле беларускага ваяра, побач з байцамі батальёну «Волат» змагаліся шмат украінскіх вайскоўцаў, некаторыя зь іх загінулі.

«Неяк уначы ўкраінцы ішлі праз нашыя пазыцыі вялікім гуртам — шмат параненых, страшэнна стомленыя. Ішлі, як зомбі, пасярод артылерыйскага агню. Там усім дасталася», — адзначыў Дзяніс Урбановіч і ўспомніў самы жудасны бой, які бачыў.

«Перадавалі нашым гранаты для самападрыву»

Урбановіч памятае, як адкапаўся і як яго моцна званітавала, бо атрымаў камянямі па галаве. Кажа, што таксама памятае, як нейкі час адстрэльваўся. Да яго набліжаліся расейскія вайскоўцы, а потым прыйшоў момант, калі вырашыў, што ўратавацца ўжо не ўдасца, а ў палон здавацца нельга. Трымаў напагатове гранату. Па словах добраахвотніка, яму пашанцавала, бо акурат падасьпела група, пасланая на дапамогу і эвакуацыю параненых. Яе прывёў Міраслаў Лазоўскі, кажа Ўрбановіч. Баец згадаў, што яго аднесьлі далей ад разбомбленага дома і паклалі за будынкам дзіцячага садку. Іншым абаронцам трохпавярховіка пашанцавала менш.

«Лазоўскі памаўчаў і дадаў ціха: «З Богам!»

Дзяніс Урбановіч кажа, што непасрэдна момант сьмерці Міраслава Лазоўскага ня бачыў, бо сам быў ужо за лініяй бою. Але памятае словы, якімі Міраслаў праводзіў групу на заданьне. Дзянісу тады здалося, што камандзір нешта прадчуваў.

І той загадаў трымацца, папярэдзіў аб небясьпецы таго ці таго ды параіў дзейнічаць адпаведна з абстаноўкай. А потым крыху памаўчаўшы, дадаў гэтак ціха: «З Богам!» Ніколі раней так не казаў, Бога ня згадваў. А ў апошні раз згадаў».

Разьвітаньне зь Міраславам Лазоўскім у Кіеве. Фота: полк Каліноўскага

«Выйшлі на важныя высоты, якія кантралююць Бахмут»

Паводле Дзяніса Ўрбановіча, у Бахмуце цяпер шмат расейскіх войскаў, але ўкраінскія сілы захавалі пазыцыі побач і паступова сьціскаюць паўкола.

Паводле добраахвотніка, наперадзе ў яго чарговая мэдычная камісія, якая вырашыць, ці можа ён па стане здароўя вяртацца на фронт. Сам Дзяніс гэтага хоча, але пагаджаецца, што кожны раз пасьля раненьня атрымаць дазвол на вяртаньне ўсё складаней. «Апошні раз мне Міраслаў парадамі дапамог вярнуцца, а што будзе цяпер, ня ведаю. Але спадзяюся, што мой вайсковы досьвед яшчэ спатрэбіцца», — кажа Ўрбановіч.

«Калі я загіну, пахавайце мой попел пад любым дубам». Пабрацім згадвае Міраслава Лазоўскага

«Нам трэба ваенны досвед, трэніравацца, бо наперадзе Беларусь». Пабрацім успамінае Міраслава Лазоўскага

Міраслаў Лазоўскі: «А цяпер хацелася б паўдзельнічаць у выпраўленні дэмаграфічнай сітуацыі!»

Каментары3

  • Mafkees
    19.06.2023
    Нет слов
  • Гркерп
    19.06.2023
    Героі краіны нашай! Хвала і пашана.
  • яны пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына
    20.06.2023
    Вечная памяць годнаму сыну беларускага народа. Імя Міраслава мусіць згадвацца ў памінальнай малітве кожнага сумленнага беларуса. Божа, даруй яму Царства Нябеснае.

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →