Усяго патроху

У Белавежскай пушчы больш чым праз 40 гадоў зноў знайшлі вельмі рэдкі від асакі

Доўгі час гербарныя экзэмпляры асакі Буксбаума, сабранай у пачатку 1980-х гадоў, былі адзіным пацвярджэннем таго, што гэтая расліна расце ў Белавежскай пушчы. А ў чэрвені гэтага года, праз больш за 40 гадоў пасля першай і адзінай знаходкі, яе зноў знайшлі ў тых самых мясцінах, як паведамляецца на сайце нацыянальнага парку.

Асака Буксбаума (Carex buxbaumii Wahlenb.) — выключна рэдкі для Беларусі балотна-лугавы від раслін, які адносіцца да I катэгорыі нацыянальнага прыродаахоўнага значэння.

Паводле апошняга выдання Чырвонай кнігі Беларусі, да цяперашняга часу дакладна вядомых месцаў, дзе ў нашай краіне дагэтуль расце гэты від, у нашай краіне няма, а большая частка знаходак асакі Буксбаума мае даўніну ў некалькі дзесяцігоддзяў.

У Белавежскай пушчы асаку Буксбаума ўпершыню знайшла ў 1981 годзе пушчанскі батанік Вольга Грушэўская, але расліна была памылкова вызначаная як асака Гартмана (Carex hartmaniorum Cajander). Перавызначэнне віду ў пушчанскім гербарыі правёў праз дзесяцігоддзе супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі Аркадзь Скуратовіч. 

Асака Буксбаума, знойдзеная ў Белавежскай пушчы ў 2023 годзе

Каментары

Украінцы ўзялі ў палон беларуса з Касцюковічаў, які ваяваў за Расію8

Украінцы ўзялі ў палон беларуса з Касцюковічаў, які ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Відэа маргінальнага пралукашэнкаўскага блогера Дзеда Барадзеда прызналі экстрэмісцкім1

11-класнікам у школе будуць «вельмі сур'ёзна» расказваць пра падзеі 2020 года10

Украіна размясціла на мяжы з Беларуссю банеры з адсылкай да Слуцкага паўстання ФОТАФАКТ18

Нетаньяху аддаў загад сваёй арміі атакаваць стратэгічныя аб'екты хусітаў1

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»3

Дэлегату КР Камісараву забаранілі падыходзіць бліжэй, чым на 100 метраў, да сваёй былой суседкі Пацёмкінай16

Прызналі «экстрэмісцкім» сайт Grodno.in, які раней змусіў прабачацца Бондараву2

На Гомельшчыне нехта выкінуў ката-сфінкса на двор з ляжанкай і кормам. Жывёліна загінула2

Дзед Мароз прыехаў да дзяцей на «Лінію Сталіна» на танку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўзялі ў палон беларуса з Касцюковічаў, які ваяваў за Расію8

Украінцы ўзялі ў палон беларуса з Касцюковічаў, які ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →