Грамадства33

Ратую сабак — беларускі музыка паехаў у Херсонскую вобласць з незвычайнай місіяй

Беларускі музыка і актывіст Цім Суладзэ, які цяпер стала жыве ў Вільні, пасля падрыву расейцамі Кахоўскай ГЭС паехаў ва Украіну з незвычайнай валанцёрскай місіяй. Цім расказаў «Радыё Ўнэт», чаму вырашыў паехаць ва Украіну, што ён там робіць і якім ён убачыў тэрыторыі, дзе гаспадарыў так званы «рускі свет».

Цім Суладзэ. Facebook.com/timote.suladze

— Для мяне моцным трыгерам паслужыў выбух на Кахоўскай гідраэлектрастанцыі, калі даведаўся, што акрамя людзей пацярпела шмат хатніх жывёл, у прыватнасці сабак. У мяне самога тры сабакі, і я да іх стаўлюся, як да паўнавартасных сямейнікаў. І для мяне акурат з сабакамі сітуацыя выглядала асабліва жахліва, улічваючы, што шмат сабак загінула, бо яны былі прывязаныя на ланцугах. Гэта ўвогуле было цяжка ўявіць.

У мяне ішла сесія, дарэчы, я яшчэ не паспеў здаць адзін экзамен, я дамовіўся з выкладчыкам і буду здаваць яго анлайн. Дык вось, я здаў экзамены, акрамя гэтага апошняга, і як толькі такая магчымасць узнікла, я сеў у машыну, загрузіўся (узяў яшчэ тону гуманітарнага грузу ад дабрачыннага фонду). Фонд называецца «Аўтапрыма» — гэта дабрачынны фонд, які дзейнічае ў Літве і ва Украіне і дапамагае і людзям, і сабакам, і іншым жывёлам. Я загрузіўся іхнім грузам і паехаў ва Украіну, у Чарнабаеўку. Я гэты груз прывёз атрымальнікам, і пасля гэтага мы сталі займацца сабакамі.

У прыватнасці, я вывез з Чарнабаеўкі аднаго сабачку, які пацярпеў ад рашыстаў непасрэдна: яны яму нанеслі некалькі ўдараў аўтаматам проста таму, што гэты сабачка бег уздоўж іхняй машыны і брахаў.

Потым мясцовыя людзі яго прытулілі ў сябе, але не маглі трымаць, бо ў іх свае сабакі былі і яны канфліктавалі. І для гэтага сабакі я… не я — мы, тут шмат нас — цэлая каманда людзей, мы знайшлі прытулак, я яго туды адвёз. І потым дарогаю яшчэ аднаго сабачку проста на дарозе падабралі мы і таксама прыладзілі яго да валанцёраў, якія будуць яго даглядаць.

А проста цяпер мы едзем у прытулак, нас будзе чалавек каля дзесяці. Ужо закупілі будаўнічыя матэрыялы, сабралі рэчы, сабралі і грашовую дапамогу, і корм. Едзем у гэты прытулак, які знаходзіцца вельмі далёка, і праз гэта туды звычайна не даязджаюць ані валанцёры, ані медыкі-ветэрынары.

Там усё ў вельмі жахлівым стане знаходзіцца, і на той момант там было 70 сабак і 45 катоў, у тым ліку частку жывёл завезлі з пацярпелых раёнаў. І мы там вырашылі цэлы дзень усё гэта адбудоўваць, аднаўляць тое, што можна. Там будынку каля 200 гадоў, каб вы ўяўлялі.

Я туды прывёз гэтага сабачку. Я спаў проста ў машыне, бо фізічна не было месца, дзе там можна было б спаць. Там вельмі добрая гаспадыня, такая гасцінная. Але там фізічна няма месца, дзе чалавеку, як я, які прыехаў, можна было б паспаць, і таму спаў проста ў машыне. Ну вось мы едзем туды ўсё гэта адбудоўваць і прыводзіць у нармальны чалавечы стан. У тым ліку, каб і жывёлы — сабачкі, коцікі, там добра сябе адчувалі.

Каментары3

  • mikola
    26.06.2023
    U mjane sliozy u vaczah.....Sto robic z ludzmi Vaina ! Kamu geta byla patrebna ? Ni razumeiu !
  • Ня-на-вісць да рускагаміру 
    26.06.2023
    mikola
  • Добра
    26.06.2023
    Прыемна пазнаць новага беларуса, да таго ж годнага. 

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур32

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь згуляла ўнічыю з Балгарыяй у апошнім матчы Лігі нацый. Лукашэнку на трыбунах таксама ўспомнілі5

Абарваныя адразу два інтэрнэт-кабелі, якія злучаюць Скандынавію з Германіяй і Літвой. Падазраюць дыверсію15

Беларусцы прыйшлося вярнуць дзіцячую дапамогу дзяржаве за паўгода. Што адбылося?8

Юлія Чарняўская прэзентавала кнігу паэзіі, напісаную пад хатнім арыштам. Яна прысвяціла яе мужу — Юрыю Зісеру

Стала вядома, на якую далёкасць ЗША дазволілі ўкраінцам страляць амерыканскімі снарадамі па Расіі1

Лукашэнка дазволіў паляванне на мядзведзя і рысь9

У лабавым сутыкненні з МАЗам загінулі тры чалавекі

«Сустрэліся і гаварылі пару гадзін». Канапацкая расказала, як Румас клікаў яе ва ўрад3

Шумчанку, якога не ўзялі кіроўцам на «хуткую», паклікалі кіраваць штабам Канапацкай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур32

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур

Галоўнае
Усе навіны →