Грамадства1919

«У мяне з'явілася магчымасць спазнаць сапраўдную сябе». Некалі вядомая журналістка і блогерка Ася Паплаўская ўжо чатыры гады жыве ў каталіцкім кляштары

У свой час вядомая ў Беларусі журналістка і блогерка Ася (Галіна) Паплаўская цяпер паспяхова праходзіць навіцыят — перыяд паслушніцтва, выпрабавання перад уступленнем у манаскі ордэн. Гэта стала зразумела з паведамлення каталіцкай кангрэгацыі Сясцёр Служэбніц Езуса ў Еўхарыстыі (Еўхарыстак), у якім перадалі прывітанне ад Асі і апублікавалі яе фота, паведаміла выданне Katolik.life.

Калісьці Ася Паплаўская вяла актыўнае свецкае жыццё, але чатыры гады таму вырашыла стаць манашкай і патлумачыла, што хоча «быць натуральнай, прамяністай, жывой». 

«Наша Ніва» тады пыталася ў яе, ці праўда гэта, на што Паплаўская адказала: «Магчыма. Магчыма, раздумваю пра гэта ці пайшла». Больш падрабязна пра гэта яна тады гаварыць адмовілася: «Ведаце, я б не хацела пра гэта гутарыць з журналістамі, гэта вельмі інтымная, асабістая справа. Я берагу свой спакой і сваё прыватнае жыццё».

Ася ўжо амаль год не абнаўляла сваіх сацсетак — пасля таго, як паведаміла аб прыняцці яе ў навіцыят. Гэтага моманту яна чакала тры гады.

Гэта значыць, агулам ужо чатыры гады Ася жыве ў кляштары, з іх 10 месяцаў — у навіцыяце, які доўжыцца мінімум год. Затым кандыдатка прыносіць часовыя шлюбы, а пасля — вечныя.

Раней яна вяла актыўнае свецкае жыццё, але ўсё змянілася, калі Ася прыйшла ў Каталіцкую царкву. Спачатку яна стала падарожнічаць па Беларусі і распавядаць у блогах пра вядомыя храмы. А неўзабаве паведаміла пра жаданне стаць манашкай, калі ёй быў 31 год.

З тых часоў многія адгаворвалі яе ісці ў кляштар, выказвалі ўпэўненасць, што манаскае жыццё — не для яе. Аднак прайшло ўжо чатыры гады, як Ася прысвяціла сябе Богу. Сваю пазіцыю яна тлумачыла так:

«Многія лічаць, што пайсці ў кляштар — значыць уцячы ад сябе і ад рэальных праблем. Уцёкі ад жыцця. Кажуць: за сценамі кляштара лёгка схавацца! А ты паспрабуй нарадзіць дзіця і вырасціць яго ў гэтым жорсткім свеце! ( … ) Хавацца ў кляштары — не выйсце, гэта ілюзія, бо жыццё ўсюды аднолькавае, яно ніколі не бывае лёгкім (…).

У мяне з'явілася магчымасць спазнаць сапраўдную сябе. Спазнаць безумоўную любоў Айца. Убачыць, што такое сапраўдная любоў, якая не патрабуе, не раўнуе і не крыўдзіцца, ніколі не спыняецца.

Кляштар — гэта не ўцёкі. Жыццё тут для мяне — гэта сустрэча. У мяне дастаткова часу, каб спазнаць сябе і пабудаваць глыбокія адносіны з Богам. У жыцці «ў свеце» цяжэй знайсці такі час для душы. Жадаю ўсім нам шукаць ісціну. Тады мы будзем вольныя і шчаслівыя! У рэлігійным або свецкім жыцці».

Таксама Ася адказвала на пытанні ў сваім Instagram пра тое, чаму вырашыла стаць манашкай, ці цяжка было развітвацца з Мінскам і так рэзка змяніць жыццё.

А ў сваім Youtube-канале Ася выкладвала відэа з вершам, у якім тлумачыла, што ёй хочацца «быць натуральнай, прамяністай, жывой, не перспектыўнай і маладой у пошуках новых пустэч», «вызваліцца ад любых азначэнняў, роляў і ацэнак, як пасля дня хады пазбавіцца ад абцасаў, якія сцерлі ногі да крыві».

Кангрэгацыя Еўхарыстак займаецца працай з дзецьмі, моладдзю і дарослымі: праводзіць катэхізацыю, рыхтуе іх да сакраментаў, ездзіць у лагеры падчас канікул, арганізуе масу мерапрыемстваў, рэкалекцый, малітоўных і нават танцавальных сустрэч. Таксама сёстры служаць людзям, якім гэта асабліва трэба: сіротам, інвалідам, хворым, адзінокім.

Каментары19

  • а с я
    07.07.2023
    "Уцёкі ад жыцця. Кажуць: за сценамі кляштара лёгка схавацца! А ты паспрабуй нарадзіць дзіця і вырасціць яго ў гэтым жорсткім свеце! ( … ) Хавацца ў кляштары — не выйсце; гэта ілюзія."

    ну дык праўду ж кажуць
  • а с я
    08.07.2023
    "бо жыццё ўсюды аднолькавае, яно ніколі не бывае лёгкім (…)."

    і гэта таксама праўда. прычым у манастыры, як ва ўсякай закрытай супольнасці, бывае нават горш, чым у т.зв. вольным свеце
  • Жвір
    08.07.2023
    Скрайнасьці, гэта ня выйсьце. Спадарыня ў чымсьці дужа расчаравалася, стамілася, і нечага дужа баіцца. Ну, усё, як з усімі.

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →