Спорт1919

Сабаленка: Я не збіраюся больш гаварыць пра палітыку

Беларуска Арына Сабаленка на прэс-канферэнцыі, якая папярэднічала пачатку Уімблданскага турніру, заявіла, што зараз будзе размаўляць толькі пра тэніс.

Арына Сабаленка. Фота: Getty Images

Другая ракетка свету і чэмпіёнка Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі байкатавала дзве прэс-канферэнцыі на нядаўнім Адкрытым чэмпіянаце Францыі («Ралан Гарос») пасля таго, як сутыкнулася са шквалам пытанняў наконт вайны і яе сувязяў з Аляксандрам Лукашэнкам.

«Перш чым мы працягнем, я хацела б сказаць, што не збіраюся казаць пра палітыку», — заявіла 25-гадовая спартоўка на традыцыйным брыфінгу для медыя перад стартам Уімблдана.

«Я тут толькі для размовы пра тэніс. Калі ласка, паважайце гэта».

«Калі ў вас ёсць якія-небудзь палітычныя пытанні, вы можаце задаць іх WTA або [прадстаўнікам] турніру. Яны могуць даслаць вам расшыфроўку маіх адказаў з папярэдніх турніраў», — сказала тэнісістка.

Арына дадала, што гэта яе асабістае рашэнне.

Нагадаем, што 6 чэрвеня пасля чвэрцьфіналу «Ралан Гарос» Сабаленка чарговы раз спыталі наконт стаўлення да вайны і персанальна да Аляксандра Лукашэнкі. І атрымалі нечаканы адказ.

— Вы кажаце, што не падтрымліваеце вайну. Але вы па-ранейшаму падтрымліваеце Аляксандра Лукашэнку? — спыталі тады Сабаленка.

— Ну, гэта складанае пытанне. Я не падтрымліваю вайну, то-бок не падтрымліваю Лукашэнку прама цяпер, — адказала тады Сабаленка, якая перад гэтым адмаўлялася каментаваць падтрымку беларускага дыктатара і вайну ва Украіне, у выніку чаго яе прэс-канферэнцыі праходзілі нават у паўсакрэтным рэжыме ці наогул не адбываліся.

Уімблданскі турнір (Адкрыты чэмпіянат Англіі па тэнісе) стартуе ў панядзелак. Арына Сабаленка, як і першая ракетка свету Іга Свёнтак, разглядаюцца галоўнымі прэтэндэнткамі на тытул.

У першым раўндзе беларуска ў аўторак згуляе з венгеркай Панай Удвардзі (85-я ракетка свету).

У мінулым годзе беларускія і расійскія тэнісісты не былі дапушчаныя да Уімблдана, які выйграла прадстаўніца Казахстана Алена Рыбакіна.

У 2021-м Арына дайшла да паўфіналу Уімблдана. У 2020 годзе турнір быў адменены з-за кавіду, а ў 2019-м спартсменка выбыла ў першым крузе.

Каментары19

  • Анж
    02.07.2023
    Ды адчапіцемя вы ад яе, яна хоча жыць у Беларусі, што яна мусіць сказаць? Калі ціханоўская адмаўлялася размаўляць пра крым гэта была нпрмальна, а тут ужо хвалю паднялі
  • Жвір
    02.07.2023
    Тваё права не адказваць на пытаньні пра палітыку (дурное рашэньне), але права журналістых даваць табе такія пытаньні, і яны будуць гэта рабіць, і рабіць з задавальненьнем. Балансаваць не атрымаецца, ня той цяпер час, альбо-альбо. Бо акром тэніса, ты ж яшчэ й грамадзянка, і проста асоба, і з гэтага боку на цябе таксама хочуць, і будуць, глядзець...
  • Jahor
    02.07.2023
    Так! Выходзіць яна не жывы чалавек, а проста біялагічная істота, якая лоўка адбівае мячык. Задаваць ёй пытанні, што да яе грамадзянскай пазіцыі бессэнсоўна.

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →