Украінцы за пяць тыдняў вызвалілі амаль столькі тэрыторыі, колькі расіяне захапілі за паўгода
Як украінскія, так і расійскія крыніцы ў апошнія дні паказваюць на тое, што Украіна заваёўвае пазіцыі ў раёне Бахмута і на яго паўднёва-заходніх флангах, уключаючы спецыфічныя асаблівасці рэльефу, якія могуць даць украінскім сілам агнявую перавагу.
Аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW) падлічылі, што сілы абароны за пяць тыдняў контрнаступлення вызвалілі столькі тэрыторыі, колькі расіяне захапілі за паўгода.
У справаздачы ўказваецца, што ўкраінскія афіцыйныя асобы заявілі 10 ліпеня, што сілы абароны маюць агнявы кантроль над Бахмутам і расійскімі наземнымі лініямі сувязі вакол горада.
Як украінскія, так і расійскія крыніцы ў апошнія дні паказваюць на тое, што Украіна заваёўвае пазіцыі ў раёне Бахмута і на яго паўднёва-заходніх флангах, уключаючы спецыфічныя асаблівасці рэльефу, якія могуць даць украінскім сілам агнявую перавагу.
Акрамя таго, як паведамляюць аналітыкі, украінскія войскі 10 ліпеня праводзілі контрнаступальныя аперацыі сама меней на трох участках фронту.
З пачатку ўкраінскага контрнаступу 4 чэрвеня, па падліках ISW, зробленым на аснове ўласных даных кантролю за мясцовасцю, украінскія войскі адваявалі прыкладна 253 квадратныя кіламетры тэрыторыі. У аглядзе ўдакладняюць, што ўкраінскія звесткі адрозніваюцца ад звестак ISW з-за розных падыходаў да падлікаў.
Такім чынам, як адзначаюць эксперты, з 1 студзеня расійскія войскі захапілі агулам 282 квадратныя кіламетры на ўсёй тэрыторыі баявых дзеянняў.
За пяць тыдняў украінскія сілы вызвалілі амаль столькі ж тэрыторыі, колькі расійскія войскі захапілі за шэсць месяцаў.
Каментары