Грамадства77

Псіхіятрычная экспертыза над Палінай Шарэндай-Панасюк не адбылася

Як стала вядома родным, у Рэспубліканскім цэнтры псіхічнага здароўя «Навінкі» палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк адмовілася ад экспертызы — яна не размаўляла з дактарамі, адмовілася прымаць любыя лекі, а таксама адмовілася здаваць любыя віды аналізаў. 

Паліна Шарэнда-Панасюк. Фота: сацыяльныя сеткі

У выніку Паліну тэрмінова, спецыяльным этапам, адправілі на «Валадарку» і літаральна праз некалькі гадзін з СІЗА-1 яе адправілі назад у калонію №1 у Рэчыцы. 

Там над ёю «вісіць» новая крымінальная справа па тым жа арт. 411 КК — «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». Паводле мужа Паліны Андрэя Шарэнды, са справай спяшаюцца, бо 6 жніўня сканчваецца тэрмін зняволення Паліны.

Падтрымайце палітзняволеную: ПК №24, 247526, Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк

***

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі на пачатку студзеня 2021 года і асудзілі на два гады пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразе, а таксама ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. На волю яна павінна была выйсці летам.

Але ў мінулым годзе яе асудзілі па арт. 411 КК да яшчэ аднаго года калоніі. У красавіку 2023 года супраць жанчыны завялі ўжо новую справу — за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». 

Каментары7

  • Охх
    13.07.2023
    Чаркашкварка, вы чыталі артыкул?
  • даведка
    13.07.2023
    Хотят провернуть схему Юрия Ковалёва, которого за три дня до освобождения из волковысской колонии судили по той же статье за неподчинение администрации и ещё на год отправили на принудительное лечение в «Новинки».
  • Чаркашкварка
    13.07.2023
    Охх, чытаў чытаў я артыкул, у выбары памiж вашым ушывым крымiнальным артыкулам i вашай фашысцкай псiхушкай дзе чалавека не застанецца яна зрабiла правiльны выбар.

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →