У Беларусь прыбыла трэцяя калона ПВК «Вагнер» — «Беларускі Гаюн»
У напрамку Асіповічаў і лагера ў в. Цэль па трасе М5 ад Бабруйска рухаецца яшчэ адна буйная калона наймітаў ПВК «Вагнер», паведамляе маніторынгавая служба «Беларускі Гаюн».
У складзе калоны як мінімум 20 машын розных мадыфікацый: УАЗ «Патрыёт», пікапы, будаўнічая тэхніка, аўтобусы, фуры. Машыны рухаюцца з усталяванымі сцягамі РФ і з сімволікай ПВК «Вагнер».
Паводле даных «Гаюна», гэта ўжо як мінімум 3-я калона з наймітамі, якая прыбыла ў Беларусь з 11 ліпеня. Як і ў папярэднія дні, цяпер наёмнікі рухаюцца ў палявы лагер у вёсцы Цэль у Асіповіцкім раёне.
Каментары