Усяго патроху

Цемнаскурыя глухія дзеці, якія наведвалі сегрэгаваную школу ЗША ў 1950-х гадах, нарэшце атрымаюць свае атэстаты

На пачатку 1950-х гадоў у школе на тэрыторыі ўніверсітэта Галадэт у Вашынгтоне працаваў спецыяльны клас для цемнаскурых глухіх вучняў. Аднак па сканчэнні школы атэстатаў аб сярэдняй адукацыі дзеці так і не атрымалі. Усё змянілася пасля таго, як школа нядаўна пагадзілася праз столькі часу правесці афіцыйную ўрачыстую цырымонію ўручэння дыпломаў, піша агенцтва CNN.

Афраамерыканскія дзеці са слыхавымі праблемамі падчас навучання ў спецыяльнай школе на тэрыторыі амерыканскага ўніверсітэта Галадэт, 1950-я годы. Фота: Courtesy Gallaudet University

Школа Кендал у тыя часы была адзінай у Вашынгтоне, якая магла даць адукацыю глухім дзецям, але цемнаскурым не дазвалялі вучыцца разам з белымі дзецьмі і таму яны былі вымушаныя шукаць сабе новае месца ў іншых гарадах. У 1952 годзе бацькі некалькіх цемнаскурых дзяцей падалі калектыўны пазоў у суд супраць Рады па адукацыі акругі Калумбія. Яны намагаліся дабіцца адкрыцця спецыяльнага класа для глухіх цемнаскурых дзяцей.

Справа была выйграная, акруговы суд ЗША па акрузе Калумбія тады заявіў, што «чорныя глухія студэнты не могуць быць адпраўленыя за межы штата альбо акругі для атрымання той жа адукацыі, што і белыя вучні».

У школе Кендал адразу ж з’явіўся клас, дзе цемнаскурыя глухія дзеці маглі вучыцца, аднак іх адукацыя была больш прафесійнай, а не акадэмічнай, што рабіла іх паступленне ў каледж складанейшым. Але нягледзячы на стварэнне, а потым і аб’яднання класаў для цемнаскурых, да гэтых дзяцей усё адно ставіліся інакш, а ў канцы навучання проста не выдалі ім дыпломаў аб сканчэнні школы і атрыманні сярэдняй адукацыі.

Цяпер, праз семдзесят гадоў, тыя вучні ці іх нашчадкі нарэшце атрымаюць атэстаты. Цырымонію правядзе кіраўніцтва школы і ўніверсітэта.

Мерапрыемства з'яўляецца важнай часткай прызнання ўстановай адукацыі адказнасці за мінулыя расавыя і адукацыйныя несправядлівасці, заявіла Кэралін Макаскіл, прафесарка Галадэцкага Універсітэта і заснавальніца школьнага Цэнтра даследаванняў цемнаскурых глухіх людзей.

Праўда, тых цемнаскурых глухіх дзяцей, якія тады былі вучнямі той школы, засталося вельмі няшмат і ім ужо за 80 гадоў. За тых, што памерлі і так і не дачакаліся дыплома аб сканчэнні сярэдняй школы, дакументы аб адукацыі атрымаюць сваякі.

Вопыт гэтых 24 чарнаскурых глухіх вучняў, якія наведвалі школу Кендал на пачатку 1950-х гадоў, — гэта толькі малая частка гісторыі расавай сегрэгацыі, падагульняе CNN.

Каментары

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа18

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Ваеннае становішча ў Паўднёвай Карэі адмяняецца2

Суперсучасныя нарвежскія F-35 прыляцелі ўзмацніць абарону хаба НАТА на мяжы з Украінай1

Дзе ў Еўропе навагоднія елкі прэтэндуюць на званне самай высокай?2

У эфіры БТ выйшаў шпіёнскі фільм пра асуджаных Дзмітрыя Пазнякова і Томаша Бярозу4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?8

Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ сямі чалавек, вызваленых праз памілаванне1

Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе11

Прапаганда піша, што сын экс-кіраўніка МЗС Украіны купіў «Жалезны трон» за $1,5 мільёна. Праўда?7

Выйшаў на волю заснавальнік «Кальяннай №1» Іван Мураўёў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа18

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →