Спорт44

Рашэнне аб удзеле беларусаў у Алімпіядзе-2024 не будзе прынята восенню — МАК

Спартоўцы з Беларусі і Расіі знаходзяцца пад заходнімі санкцыямі пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі ва Украіне.

Фота: AP Photo / Michel Euler / File

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) не прыме рашэння пра ўдзел атлетаў з Беларусі і РФ у Алімпіядзе-2024 у Парыжы на сесіі ў кастрычніку, паведаміў кіраўнік арганізацыі Томас Бах журналістам, як піша «Спутнік».

Раней у камітэце заяўлялі, што беларускія і расійскія алімпійскія камітэты не атрымаюць запрашэнняў на гульні ў раней вызначаную дату — 26 ліпеня 2023 года. Адзначалася, што канчатковае рашэнне гэтага пытання можа быць прынята ў кастрычніку на сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта. Бах звярнуў увагу на тое, што рашэнне будзе залежаць ад развіцця сітуацыі.

«Мы бачым, як нацыянальныя федэрацыі выконваюць нашы ўмовы для забеспячэння ўдзелу нейтральных і індывідуальных спартсменаў. Мы працягнем сачыць за гэтым, а затым паглядзім, як усе датычныя асобы выконваюць літару і дух гэтых умоў. Абапіраючыся на вынік, мы затым прымем у свой час рашэнне, і гэта не адбудзецца ў кастрычніку», — удакладніў кіраўнік МАК.

Алімпіяда ў Парыжы павінна прайсці з 26 ліпеня па 11 жніўня 2024 года, Паралімпійскія гульні — з 28 жніўня па 8 верасня. Цалкам верагодна, што расіян і беларусаў дапусцяць да гульняў у нейтральным статусе.

Каментары4

  • гоблен
    27.07.2023
    Никаких белорусов и россиян на Олимпиаде! Олимпиада для украинцев! Нам все должны! ©
    Украина понад усым, чё! 🇺🇦
  • За Свабоду!
    27.07.2023
    Пакуль ідзе агрэсія Расіі супраць Украіны і саўдзел лукашысцкай Беларусі ў гэтым, то ні якіх ябацькавых і пуцінскіх спартоўцаў нідзе быць не павінна. І не будзе, як бы боты не нылі адваротнае.
  • Макей горача апладыруе
    27.07.2023
    А тым часам, Можа вам яшчэ і санкцыі з дыктатуры зняць і дыктатара зноў прызнаць? Казкі прапаганды імя Макея ні на кога больш не дзейнічаюць.

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац прадаюць пад Мінскам. Плошча — пад тысячу квадратаў, цана — адпаведная8

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

Кандыдатам у прэзідэнты Грузіі ад кіроўнай партыі стаў былы футбаліст 

Байдэн памілаваў дзвюх індычак перад Днём падзякі4

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі39

Справу дваровых чатаў маглі прыдумаць самі сілавікі ў рамках «спецыяльнай выбарчай аперацыі»4

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →