Былога выкладчыка БДУІР Мікалая Банькова асудзілі да 4 гадоў калоніі
У Мінскім гарадскім судзе 28 ліпеня абвясцілі прысуд 52-гадоваму Мікалаю Банькову — чатыры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) за тры данаты, якія мужчына зрабіў у жніўні 2020 года. Крымінальную справу разглядала суддзя Святлана Бандарэнка, піша «Вясна».
Мікалай Банькоў — былы выкладчык кафедры сувязі БДУІР. Гэта кафедра прызначаная для падрыхтоўкі кадравых афіцэраў для Узброеных сіл і іншых сілавых структур і ведамстваў Рэспублікі Беларусь.
Мужчыну затрымалі 18 студзеня 2023 года ў Мінску. Спачатку яму прызначылі арышт паводле адміністрацыйнага пратакола, а потым перазатрымалі ў межах крымінальнай справы.
Банькову выставілі абвінавачанне па арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) за тры данаты, зробленыя ў жніўні 2020 года.
Справу Мікалая пачалі разглядаць 24 ліпеня ў Мінгарсудзе. А ўжо 28 ліпеня суддзя Святлана Бандарэнка прызнала Банькова вінаватым і прызначыла яму чатыры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Каментары