Палітзняволены Уладзімір Мацкевіч знаходзіцца ў бальніцы пасля аперацыі
Палітзняволены філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч перанёс аперацыю і цяпер знаходзіцца ў бальніцы, паведамілі ягоныя паплечнікі на старонцы Мацкевіча ў фэйсбуку.
«Стала вядома, што Уладзімір Мацкевіч знаходзіцца ў Рэспубліканскай бальніцы (Калядзічы). Яму зрабілі планавую аперацыю, аднаўленчы перыяд будзе доўжыцца мінімум да канца гэтага тыдня», — паведамляюць калегі Мацкевіча.
У чэрвені 2022 года Уладзіміра Мацкевіча асудзілі да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым паводле артыкулаў аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання, абразе Лукашэнкі і ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. У лютым 2023 года Мацкевічу замянілі рэжым на больш строгі і перавялі ў магілёўскую турму.
Каментары