Жыхара Верцялішак пад Гроднам асудзілі да двух гадоў калоніі за «паклёпы» і «абразы»
7 жніўня ў судзе Гродзенскага раёна вынесены прысуд 55-гадоваму жыхару Верцялішак пад Гроднам Аляксандру Бірэту. Суддзя Віталь Сініла прысудзіў яму два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Пракурор запытваў тры гады калоніі, піша «Вясна».
Акрамя таго, Бірэта мусіць выплаціць тысячу рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. «Пацярпелая» супрацоўніца АМАП Марыя Мазуркевіч хацела ўдвая большую суму.
У працэсе фігуравалі шэсць эпізодаў. Бірэту абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 188 (паклёп).
Каментары