Свет66

З-за ўкраінскіх удараў па Крымскім мосце і Наварасійскім порце ў Расіі праблемы з вывазам збожжа

Расійскія экспарцёры збожжа адчуваюць усё большыя складанасці з вывазам прадукцыі за мяжу пасля ўдараў Украіны па Крымскім мосце і Наварасійску. Марскія тэрміналы на Азоўскім моры перасталі прымаць новае збожжа ад пастаўшчыкоў з-за запоўненасці ўсіх даступных сховішчаў, паведаміў аналітычны цэнтра «СовЭкон», піша The Moscow Times.

Фота: Andrii Medvediuk / vecteezy.com

У выніку паблізу азоўскіх тэрміналаў сфармаваліся коркі з чыгуначных саставаў, якія не могуць разгрузіцца, што правакуе затрымкі ў руху і транспартны хаос. Амаль усе магутнасці па захоўванні збожжа задзейнічаныя, піша Bloomberg са спасылкай на «СовЭкон».

Каб выйсці з Азоўскага мора, сухагрузы павінны пераадолець Керчанскі праліў. Але рух у праліве абмежаваны пасля таго, як украінскія вайскоўцы 17 ліпеня ўдарылі па Крымскім мосце, аднаўленне якога замест першапачаткова заяўленых трох месяцаў можа расцягнуцца да Новага года.

Удары па Наварасійску, галоўным збожжавым порце, які абслугоўвае палову экспарту, яшчэ больш ускладнілі жыццё расійскім пастаўшчыкам збожжа. Трэйдары, марскія перавозчыкі і страхавальнікі ўсё больш асцерагаюцца працаваць з расійскімі контрагентамі і рэзка павысілі для іх стаўкі фрахту, а таксама плату за страхавыя паслугі.

Страхаванне збожжавозаў, якія ідуць у Наварасійск і Тамань, што забяспечваюць 70% расійскага збожжавага экспарту, каштуе на дзясяткі тысяч даляраў у дзень даражэй, чым для аналагічных суднаў, якія ідуць у Румынію або Балгарыю, паведамляў Reuters са спасылкай на крыніцы на рынку. Гэта і раней было дорага, а пасля ўкраінскіх удараў стаўкі падняліся яшчэ вышэй, кажуць крыніцы выдання.

Каментары6

  • Рубам
    09.08.2023
    а что случилось, так называемое "СВО" вернулось туда, откуда ее начали? Тогда нечего визжать, убирайтесь с Украины, убирайте всех своих оккупантов, тогда возможно и танкеры поплывут в Новороссийск
  • Unkle Sam
    09.08.2023
    Don't stop, Ukraine, don't stop!
  • Утчните
    09.08.2023
    Проблема с вывозом украденного украинского зерна ???

Пратасевіч ездзіў да Бабарыкі ў калонію некалькі разоў1

Пратасевіч ездзіў да Бабарыкі ў калонію некалькі разоў

Усе навіны →
Усе навіны

Ільхам Аліеў назваў Арменію фашысцкай дзяржавай і заклікаў «знішчыць фашызм»12

Як правільна выбраць бальзам для губ 1

Трамп пераймяноўвае Мексіканскі заліў, цвёрда намераны вярнуць Панамскі канал і «разумее пачуцці Расіі»37

У Мінску мужчына так увайшоў у ролю міліцыянера, што пабіў двух чалавек малатком1

У Гомелі вынайшлі арыгінальны спосаб для закрыцця аўтобусных дзвярэй ВІДЭА3

У Мінску вулічныя прадаўцы ўжо арыентуюцца на кітайскага пакупніка ФОТАФАКТ7

Як атрымліваюць павышэнні на АНТ? Расказваем на прыкладзе кар'еры прапагандыста Занковіча2

Два найбуйнейшыя фотабанкі паведамілі пра зліццё, каб канкураваць са штучным інтэлектам

Марк Цукерберг заявіў пра адмову ад фактчэкераў і «вяртанне да каранёў»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч ездзіў да Бабарыкі ў калонію некалькі разоў1

Пратасевіч ездзіў да Бабарыкі ў калонію некалькі разоў

Галоўнае
Усе навіны →