Эканоміка33

Колькі гадоў спатрэбіцца сярэднестатыстычнаму беларусу, каб назбіраць на кватэру

Днямі намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Шваюноў заявіў, што сярэдняя беларуская сям'я можа назбіраць на кватэру за 6,4 года. Праўда, для гэтага трэба будзе цалкам адмовіцца ад любых іншых выдаткаў, у тым ліку на ежу (і нават тады для Мінска будзе мала). «Наша Ніва» падлічыла, што спадар Шваюноў перабольшвае.

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Мінск

Сярэдняя налічаная зарплата ў Мінску па выніках чэрвеня 2023 года склала 2598 рублёў, ці 2234 рублі «на рукі». Гэта каля 738 даляраў па сярэднім курсе за ліпень.

Сярэдні кошт «квадрата» на другасным рынку сталічнай нерухомай маёмасці складае каля $1350.

Такім чынам, двухпакаёўка плошчай 50 м² каштуе каля 67 500 даляраў ЗША. Мінчук з сярэдняй зарплатай у тэорыі зможа назбіраць гэтую суму за 7,6 года. Але гэта пры ўмове, што 100% заробленых грошай будуць штомесяц адкладацца на кватэру, што немагчыма ў рэальным жыцці. Як мінімум чалавеку трэба купляць сабе ежу і адзенне ды плаціць камуналку. Таму падобныя падлікі, хутчэй, нагадваюць замеры сярэдняй тэмпературы па бальніцы.

Колькі грошай рэальна адкладаць?

Агульнапрынятым лічыцца, што адкладаць трэба 10% ад заробкаў. То-бок для сярэднестатыстычнага мінчука гэта $74 у месяц. Але калі адкладаць на кватэру толькі па 10% ад сярэдняй зарплаты, ёсць усе шансы ніколі на яе не назбіраць — калі толькі ты не маеш спадчыны, — бо на гэта пойдзе 76 гадоў. 

Таму калі вы маеце мэту назбіраць на кватэру, адкладаць 10% — зусім не варыянт. 

Каб даведацца, які працэнт ад зарплаты дазваляюць сабе адкладаць беларусы, мы звярнуліся з такім пытаннем да нашых падпісчыкаў у тэлеграме.

На жаль, 50% рэспандэнтаў адказалі, што наогул не могуць нічога адкладаць са сваёй зарплаты. 

14% апытаных адкладаюць 10%.

10% могуць сабе дазволіць адкласці 20%.

21% апытаных адкладае 30% і болей ад зарплаты.

Абапіраючыся на вынікі апытання, мы вырашылі ўзяць 30%, якія ў тэорыі чалавек з сярэдняй зарплатай можа адкладаць на куплю кватэры. 

Такім чынам атрымаем, што за месяц на кватэру будзе адкладзены 221 даляр. У такім выпадку грошы на двухпакаёўку ў Мінску будуць накопленыя праз 25 гадоў. 

Калі на двухпакаёўку будзе збіраць сям'я з двух чалавек і кожны з іх будзе атрымліваць сярэднюю зарплату і адкладаць ад яе 30%, то неабходная сума будзе сабраная праз 12,5 года.

А што ў рэгіёнах?

Нерухомая маёмасць у рэгіёнах каштуе танней, чым у сталіцы, але і заробкі там больш сціплыя.

Напрыклад, у Гродне сярэдняя налічаная зарплата за чэрвень склала 1945,9 рубля. На рукі атрымалася 1673 рублі, ці каля 553 даляраў ЗША па сярэднім курсе за ліпень.

Сярэдні кошт «квадрата» ў гэтым абласным цэнтры — $785. Вынікае, што кватэры на 50 м² будуць каштаваць каля 39 тысяч даляраў.

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Пры ўмове, што сярэднестатыстычны гродзенец будзе адкладаць усю зарплату, грошы на кватэру ў яго з'явяцца ўжо праз 5,9 года. 

Калі браць у разлік, што на куплю кватэры будзе адкладацца 10% ($55), то на кватэру збіраць прыйдзецца цягам амаль 60 гадоў. Адкладаючы 30% ($166) ад заробку, гродзенец з сярэдняй зарплатай назбірае на кватэру за 19,5 года. Адпаведна, калі на кватэру будзе адкладаць сям'я, дзе абое атрымліваюць сярэднюю па горадзе зарплату, то назбіраць запаветную суму можна будзе менш чым за 10 гадоў.



Каментары3

  • 12
    27.08.2023
    Похожие числа в европейских столицах. До начала войны решением было накопить 15% изначального взноса и взять ипотеку на 50 лет под очень низкие проценты (1.4% в год), получалось дешевле аренды поэтому можно было досрочно погасить лет за десять.
  • Вулька
    27.08.2023
    Вы не ўлічылі яшчэ адзін важны фактар. Часта сям'я, якой неабходна кватэра, яе здымае. Такім чынам у сям'і з 2 дарослых чалавек прыкладна адзін заробак (ці прынамсі не менш за палову) ідзе на аплату здымнага жылля. Такім чынам, каб сабраць на кватэру за 10-15 год, патрэбна ці жыць гэты час з бацькамі, ці зарабляць больш сярэдняга заробку. І пры гэты не нараджаць.

    А наогул было б цікава паглядзець магчымасці не праз прызму сярэдняга, а праз медыянныя заробкі. Тады б было яшчэ больш відавочна, як шмат людзей не маюць магчымасцей мець нармальнае жыллё
  • одному - нереально
    27.08.2023
    Вулька,

    если каждый из 2 членов семьи зарабатывает 738 средних долларов т.е. округлим примерно до 1500 на двоих - как их этого половина уйдет на аренду? сейчас однушку можно без проблем за 200  найти, за 250 - широкий выбор

    для 1 человека 750 доход:
    250 - аренда
    350 - на жизнь: еда и т.п. расходы (без машин, кафе, кучи шмотья, курения, алкоголя, каршерингов, айфонов, салонов красоты, отпусков в турциях и прочей "роскоши", но и без экономии на еде и т.п. обязательных вещах)
    150 (20%) - откладывать
    если взять простую однушку за 45к - получится  300 месяцев или 25 лет

    если 2 человека 1500 доход:
    250 - аренда
    600 - на жизнь (вдвоем расходы меньше, чем каждый отдельно)
    650 - откладывать
    если тут уже смотреть двушку из статьи за 67к, то понадобится грубо 100 месяцев или 8.5 лет (однушка - 5.8 лет)

    я б не назвал это невыносимыми условиями для пары, но для 1 - нереально

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе1

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктар водаканала патлумачыў, чаму асадак ад вады ў чайніку — гэта нармальна4

У СК расказалі, праз які месенджар часцей за ўсё падманваюць беларусаў1

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу20

У сталічным «Паўночным беразе» будуюць першы дзіцячы садок. Якім той будзе2

Бундэсвер: За крушэннем самалёта DHL у Літве можа стаяць Расія4

Даляр упершыню ўзяў планку 3,5 рубля, сёння падаражэўшы на шэсць капеек12

Сапраўдны палац прадаюць пад Мінскам. Плошча — пад тысячу квадратаў, цана — адпаведная8

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

Кандыдатам у прэзідэнты Грузіі ад кіроўнай партыі стаў былы футбаліст 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе1

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе

Галоўнае
Усе навіны →