Мяжа ЕС з Беларуссю пакуль не будзе закрытая — кіраўнік МЗС Латвіі
Сёння ў Варшаве, імаверна, яшчэ не будзе прынята рашэнне аб закрыцці межаў Еўрапейскага саюза (ЕС) з Беларуссю, сказаў міністр унутраных спраў Латвіі Марыс Кучынскіс, піша Delfi.lv.
У панядзелак, 28 жніўня, у Варшаве адбудзецца сустрэча міністраў унутраных спраў краін Балтыі і Польшчы для ацэнкі сітуацыі на мяжы з Беларуссю, якая вядзе супраць Латвіі, Літвы і Польшчы гібрыдную вайну, падтрымліваючы спробы нелегальных мігрантаў пранікнуць у ЕС.
Каментуючы будучую сустрэчу, Кучынскіс адзначыў, што цяпер важна абмяняцца падрабязнай інфармацыяй, прадэманстраваць агульныя пазіцыі і салідарнасць.
Каментары