Свет11

Расія адмовілася ад міжнароднага ўдзелу і міжнародных правіл у расследаванні катастрофы самалёта Прыгожына

Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт (МАК) заявіў, што ў цяперашні момант не збіраецца расследаваць крушэнне самалёта Embraer Яўгена Прыгожына паводле міжнародных правіл, піша «Медуза».

Расійскія следчыя аглядаюць частку разбітага прыватнага самалёта Прыгожына, 24 жніўня 2023 г. Фота: AP Photo / Alexander Zemlianichenko

Бразільскі цэнтр вывучэння і прадухілення авіяцыйных здарэнняў (CENIPA ) і кампанія Embraer паведамілі, што гатовыя ўзяць удзел у расследаванні прычын крушэння самалёта Прыгожына, калі атрымаюць адпаведнае запрашэнне ад МАК і калі расследаванне будзе праводзіцца паводле міжнародных правіл.

Аднак у МАК, піша Reuters са спасылкай на бразільскія СМІ, адказалі, што не будуць праводзіць расследаванне паводле міжнародных правіл. Самалёт, які разбіўся, выконваў унутраны рэйс, таму расследаванне адносіцца да кампетэнцыі Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта і будзе праводзіцца паводле яго правіл.

Гэта, як адзначае агенцтва, адпавядае правілам Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO), паводле якіх рэйс самалёта Прыгожына лічыцца ўнутраным і расследуюць прычыны яго крушэння мясцовыя авіяўлады.

Пры гэтым, піша Reuters, заходнія эксперты адзначаюць, што расследаванне без удзелу бразільскага боку хутчэй за ўсё выкліча сумневы ў яго абʼектыўнасці з улікам таго, што існуюць падазрэнні ў датычнасці ўладаў Расіі да крушэння самалёта.

Самалёт Яўгена Прыгожына Embraer Legacy 600, выраблены бразільскай кампаніяй Embraer, разбіўся ўвечары 23 жніўня ў Цвярской вобласці. Прыгожын і яшчэ дзевяць чалавек, якія знаходзіліся на борце, 27 жніўня былі афіцыйна абʼяўлены загінулымі.

Следчы камітэт Расіі завёў крымінальную справу аб парушэнні правіл бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту. Аднак найбольш распаўсюджанай неафіцыйнай версіяй крушэння самалёта стаў выбух на борце ці праца СПА.

Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт быў створаны ў 1991 годзе пасля распаду СССР, тады пагадненне аб яго рабоце падпісалі 12 краін. Станам на жнівень 2023 года ў МАК уваходзяць Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан, Туркменістан і Узбекістан.

Каментары1

  • Казік
    30.08.2023
    >крымінальную справу аб парушэнні правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту

    Аххахаха

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»9

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Усе навіны →
Усе навіны

«На асуджаных могуць уздзейнічаць звонку». Сілавікі вучыліся душыць бунт у калоніі

Студэнты-аматары запусцілі ў космас гіпергукавую ракету ўласнай вытворчасці3

Куды небяспечна ехаць беларусам, якіх на радзіме пераследуюць за палітыку КАРТЫ15

Аб'явілі збор на падтрымку Васіля Верамейчыка10

«Па-ўсякаму бывае. Так дзяржава вырашыла, так зрабіла». Літоўскія чыноўнікі пракаментавалі справу Верамейчыка15

Выратаваныя беларускія альпіністкі расказалі, як выжылі ў гарах Турцыі1

У Брэсце чыноўнікі паспрабавалі перабіць рэкорд БРСМ па колькасці дзяржсцягоў на квадратны метр ВІДЭА5

Маск і Рамасвамі расказалі, як будуць скарачаць выдаткі. Вось чаму гэта можа моцна паўплываць і на Беларусь18

У Расіі 49-гадовы рэжысёр зрабіў прапанову 17-гадовай актрысе. Сацсеткі абурыліся іх рамантычным ФОТА18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»9

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Галоўнае
Усе навіны →