У дзіцячых садах Вільні адмаўляюцца ад абавязковай ціхай гадзіны для ўсіх дзяцей. Чым гэта тлумачаць
З гэтага навучальнага года ў дзіцячых садах літоўскай сталіцы адмаўляюцца ад абавязковай ціхай гадзіны для ўсіх дзяцей. Згодна з просьбамі бацькоў (апекуноў), дзецям, якія не спяць днём, прапануюць іншыя віды дзейнасці: маляванне, лепку і іншыя ціхія заняткі, піша Delfi.lt.
«Гаворка ідзе пра развіццё асоб у дзіцячых садах, а выхаванне дзяцей мы па-ранейшаму спрабуем абгрунтаваць сваім асабістым досведам. Усе дзеці розныя не толькі ў тым, як яны засвойваюць матэрыял, але і ў тым, у якім адпачынку маюць патрэбу.
З новага навучальнага года дзіцячыя сады сталіцы прапануюць дзецям, якія не спяць днём, іншыя віды дзейнасці», — сказала віцэ-мэр Вільні Дональда Мейжэліце, заўважыўшы, што для ўкаранення новаўвядзення спатрэбіцца час.
«Да гэтага часу кожная сям'я сама вырашала гэтую праблему, а зараз у Вільні з'явяцца сістэмныя рашэнні, пра якія мы спрабавалі казаць», — сказала сябра ініцыятыўнай групы Уртэ Жукаўскайце-Забуке.
У дакуменце, перададзеным віленскім дзіцячым садам, сказана, што кіраўнік установы з выхавацелем і бацькамі дамовяцца аб арганізацыі такога адпачынку з улікам магчымасцяў установы (фінансавых, чалавечых і наяўнасці памяшканняў). Форма адпачынку павінна адказваць патрэбам дзяцей пэўнага ўзросту.
У беларускіх дзіцячых садах дзённы сон пакуль абавязковы.
Каментары
не прайшло, як гаварыцца, не скажу колькі дзесяткаў год...
проста як гэта пераклікаецца з маёй асабістай маленькай (ва ўсіх сэнсах) гісторыяй
у дзіцячы садок я пайшла ў свой час у Летуве, потым вярнуліся сюды... таму магу параўнаць на асабістым дзіцячым вопыце падыход да дзяцей там і тут... маю шмат што сказаць... памяць захавала шмат што, хоць я была (яшчэ раз паўтару) зусім маленькая... але зараз выключна пра сон... дык вось я ні разу днём не спала. ну вось такая ад нараджэння асаблівасць *
і калі ў Летуве выхавацелькі проста аднойчы дазволілі маёй маці зазірнуць падчас ціхага часу і проста ветліва звярнулі ейную ўвагу на тое, што я не сплю, хаця старанна, маўляў, хачу прыкінуцца спячай, але вочкі пад павейкамі шавеляцца і ўсё такое, то тут...
адразу па вяртанні я трапіла ў садок насупраць казармы, дзе для дзяцей (і для гульняў і для сна) было адно толькі памяшканне. ложкаў не было. былі раскладушкі, матрацы і чахлы для матрацаў, якія раскладаліся і прыбіраліся кожны дзень. калі хто з дзяцей не спаў, ягоная галава накрывалася пыльным чахлом ад матраца. мала таго, што прыніжальна, дык проста элементарна цяжка было дыхаць. нармальныя ўмовы для дзіцяці 4-х год?
канечне ж і ў наступным садку я не спала. але паколькі зрабілася ўжо трохі дзёрзкай, то калупала падчас "ціхага часу" невидимкой" для валасоў дзюрачку ў сцяне... мажліва, каб проста сябе нечым заняць, а мажліва, каб проста збегчы з гэтага ДУРдома
добра, што хоць зараз хоць дзесьці хоць да некага хоць нешта дайшло,
што
а для вас армия - это был детский сад?