«Адбылася жахлівая памылка». У Гомелі за «экстрэмізм» затрымалі праўладнага актывіста
1 верасня валанцёры пошукава-выратавальнага абʼяднання абʼявілі аб пачатку пошукаў актывіста, камуніста, сябра БРСМ Аляксандра Лебедзева. «Флагшток» даведаўся прычыну знікнення яго.
Валанцёры прыступілі да пошукаў Аляксандра пасля пацверджання ад міліцыі, што чалавек сапраўды знік. Заява была напісана ў Чыгуначнае РАУС Гомеля.
Аднак праз некалькі гадзін валанцёры напісалі, што Лебедзеў знойдзены падчас правядзення пошукавых мерапрыемстваў, ён жывы.
Аб прычыне знікнення Лебедзева «Флагштоку» распавёў яго знаёмы:
«Адбылася класічная жахлівая памылка — Аляксандр быў затрыманы міліцыяй і дастаўлены ў Савецкае РАУС. Гэта было 31 жніўня ў другой палове дня. Прычынай затрымання стала падпіска на адзін з «экстрэмісцкіх» рэсурсаў. У міліцэйскім палоне Лебедзеў правёў ноч. На наступны дзень з палону яго выручылі бацькі», — распавёў суразмоўца.
Аляксандр Лебедзеў — 22-гадовы настаўнік хіміі сярэдняй школы №49 горада Гомеля. Ён зʼяўляецца сябрам БРСМ, камуністычнай партыі, удзельнічае практычна ва ўсіх праўладных мерапрыемствах Гомеля.
Каментары
>зʼяўляецца сябрам БРСМ, камуністычнай партыі, удзельнічае практычна ва ўсіх праўладных мерапрыемствах Гомеля.
Як і заўседы прыкладна палова ці нават большасць з 20% якія падтрымліваюць акупацыйную уладу - этнічныя расейцы, ці беларусы ў першым калене....
раней на Беларусі(ВКЛ) не было столькі "лебедевых" "сідоровых" "івановых" "карпенковых" "караевых" і іншых
https://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/325641