Грамадства33

У Верхнядзвінску зноў будуць судзіць 80-гадовага краязнаўца

Імя 80-гадовага верхнядзвінскага краязнаўца Антона Бубалы, вязня канцлагера і ганаровага грамадзяніна горада, з'явілася ў раскладзе судовых пасяджэнняў на панядзелак, 11 верасня, паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

Антон Бубала

Раней Антона Бубалу ўжо штрафавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Ён — ганаровы грамадзянін Верхнядзвінска, старшы навуковы супрацоўнік мясцовага гісторыка-краязнаўчага музея. Немаўлём разам з маці, братам і сястрой ён прайшоў праз нацысцкі канцэнтрацыйны лагер у Саласпілсе.

Акрамя Бубалы, у панядзелак за «экстрэмізм» будуць судзіць яшчэ трох чалавек — трэнерку Наталлю Лакотку, Валерыя Туронка і Анатоля Селівончыка.

Каментары3

  • Лукашенко: «Не все только плохое было связано в Германии с Гитлером»
    09.09.2023
    Чалавек прайшоў праз нацысцкі канцэнтрацыйны лагер, зараз праз лукашыцкі.
  • Турыст
    09.09.2023
    Во ўчапіліся ў гэтага чалавека, зноў судзяць. Першы раз я пра яго чытаў яшчэ ў жніўні 20-га года, калі ганаровага грамадзяніна горада затрымала міліцыя, пра той выпадак тады напісалі ўсе незалежныя выданні і вось зноў. Здароўя яму і вытрымкі!
  • Шануйце сваю культуру, а не то знішчаць!!!!!
    09.09.2023
    УСЕ беларускія музыкі, УСЕ пісьменнікі, краязнаўцы, мовазнаўцы, мастакі - ЎСЯ беларуская культура абвешцана варожай у рейхскамісарыяце белоруссія!!!

    Шануйце сваю культуру, гісторыю, змагайцеся з савецка-расейскамірнай акупацыяй

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі4

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай не шкадуе ніякіх грошай, каб перакупіць тэхналагічныя таленты3

Хто той сабака, што бегаў па вяршыні піраміды Хеопса і праславіўся на ўвесь свет?4

Васіля Верамейчыка прызналі палітвязнем

Наталля Пяткевіч: Тыкток стаў нашай ядзернай зброяй27

Катэдж у Мінску з саўнай і басейнам прадаюць амаль за 400 тысяч даляраў5

Мінадукацыі зацвердзіла 10 «запаветаў» для школьнікаў і бацькоў10

Журналісты ацанілі, колькі ўкраінцаў загінула ў вайне з расіянамі20

Ціханоўская не будзе заклікаць беларусаў ісці на выбары і пратэставаць65

Міністр сувязі: 5G — гэта ўсяго толькі тэхналогія. Карыстальніку ўсё роўна, 5G, 6 або 47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі4

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →