Сотні школьнікаў выбеглі на поле «Барысаў-Арэны» пасля матча расійскіх блогераў. Аднаго блогера эвакуявала ахова
Расійскага блогера Мішу Літвіна пад аховай вывелі з поля «Барысаў-Арэны» пасля таго, як на газон выбеглі сотні школьнікаў, піша «Типичный Борисов Беларусь».
На ютуб-канал Літвіна падпісана 11 мільёнаў акаўнтаў, на Instagram — 15 мільёнаў.
Учора на «Барысаў-Арэне» прайшоў матч групавога этапу медыялігі — так называецца футбольны турнір, у якім удзельнічаюць былыя футбалісты, блогеры і селебрыці. У гэтым турніры няма беларускіх камандаў, але матч дзвюх расійскіх камандаў адбыўся ў Барысаве. На гульню прыйшло ў некалькі разоў больш чалавек, чым ходзіць на мясцовы БАТЭ.
Каментары