На станцыях у Мінску і вакол Мінска ходзяць узброеныя патрулі міліцыянтаў
Як паведамляюць чытачы «Нашай Нівы», на чыгуначных станцыях у Мінску і вакол Мінска ходзяць узброеныя патрулі міліцыянтаў.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons
Два чытачы, якія напісалі пра гэта нам, не бачылі, каб патрулі правяралі тэлефоны пасажыраў, але не выключаюць, што на некаторых станцыях такое можа адбывацца.
Калі вы ведаеце на гэтую тэму больш, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ ці на [email protected]. Або любому рэдактару ці журналісту «Нашай Нівы», якога ведаеце асабіста.
Нагадаем, што ўначы 5 кастрычніка пад Мінскам у раёне Калодзішчаў мясцовыя жыхары чулі моцны выбух. Відавочцы казалі, што ў той момант у дамах трэсліся вокны. Раніцай 6 кастрычніка жыхары вайсковага гарадка ва Уруччы расказвалі, што па раёне ходзяць следчыя і апытваюць людзей з нагоды тэракта на чыгуначнай станцыі Азярышча. Афіцыйных каментароў з нагоды здарэння на вечар 6 кастрычніка не было.
Каментары