«Мы рашуча выступаем у падтрымку Палесціны, аднак мы не ўдзельнічаем у мерах у адказ», — заявілі ў пастаянным прадстаўніцтве Ірана ў ААН.
Прадстаўніцтва Ірана пры ААН адхіліла паведамленні аб тым, што Тэгеран браў удзел у планаванні нападу баевікоў ХАМАС на Ізраіль, піша Бі-бі-сі.
«Мы рашуча выступаем у падтрымку Палесціны, аднак мы не ўдзельнічаем у мерах у адказ Палесціны, бо гэтыя рашэнні прымаюцца выключна самой Палесцінай», — заявілі ў пастаянным прадстаўніцтве.
Раней выданне Wall Street Journal паведаміла са спасылкай на высокапастаўленых чальцоў палестынскай групоўкі ХАМАС і ліванскага руху «Хезбала», што іранскія чыноўнікі нібыта далі зялёнае святло для пачатку нападу падчас сустрэчы з баевікамі ў Бейруце на мінулым тыдні.
На сустрэчы ў Бейруце прысутнічалі афіцэры Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, сцвярджае WSJ — яны працавалі над планам аперацыі разам з ХАМАС са жніўня.
У місіі Ірана таксама дадалі, што тое, што адбылося «ўяўляе сабой цалкам законную абарону ад сямі дзесяцігоддзяў дэспатычнай акупацыі».
«Яны спрабуюць апраўдаць свой правал і спісаць яго на разведвальную моц і аператыўнае планаванне Ірана», — дадалі ў прадстаўніцтве.
Палесцінскія баевікі заявілі, што захапілі ў палон больш за 130 ізраільцян
ААН: Сектар Газа можа застацца без электрычнасці праз некалькі дзён
Кроў і агонь. Страшныя ФОТЫ з Ізраіля і Газы
Другі дзень палесціна-ізраільскага канфлікту: амаль тысяча загінулых і тысячы параненых
240 целаў знойдзеныя на месцы правядзення музычнага фестывалю пасля рэйду палесцінцаў — СМІ
Каментары